Дыскрымінацыя інвалідаў

Фільм “Незвычайныя людзі прысвечаны дыскрымінацыі інвалідаў у галіне адукацыі. Ён быў прэзентаваны ў Мінску ў цэнтры рэабілітацыі інвалідаў на вул. Варанянскага.

Фільм “Незвычайныя людзі прысвечаны дыскрымінацыі інвалідаў у галіне адукацыі. Ён быў прэзентаваны ў Мінску ў цэнтры рэабілітацыі інвалідаў на вул. Варанянскага.

Стужка зроблена па сцэнару Людмілы Бадзічкі і Віялеты Нядзелькі; ідэя Эніры Браніцкай была рэалізавана пра падтрымцы няўрадавай арганізацыі “Чалавек у нядолі (Чэхія) і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць. Фільм зняў беларускі рэжысёр Сяргей Ісакаў, аўтар дакументальных стужак «Рок назаўжды», «Слуцкі збройны чын», “Гастарбайтар.

“Прынята ставіцца да інваліда як да суб’екта атрымання дапамогі, медыцынскіх паслуг, а не як да аб’екта дзейнасці, персоны, якая выконвае сваю гістарычную ролю. Дзяржава не гатовая да такой парадыгмы адносінаў, — дае каментар у фільме Сяргей Драздоўскі, старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, праваабаронца.

Шлях да вышэйшай і сярэдняй адукацыі для інвалідаў перакрываюць інструкцыі, якія не дазваляюць людзям з фізічнымі абмежаваннямі навучацца па шэрагу спецыяльнасцяў. Фільм прыцягвае ўвагу гледачоў да гэтай праблемы.

Марыя, якая слаба чуе, не захацела быць ні швачкай, ні вязальшчыцай, а вырашыла стаць сурдапедагогам-дэфектолагам. Яна насуперак інструкцыям паступіла ў Педагагічны ўніверсітэт, сабрала ўсе неабходныя медыцынскія даведкі, пры здачы іспытаў набрала больш балаў, чым патрэбна для паступлення.

Аляксандр, сляпы ад нараджэння, вучыўся ў спецыялізаванай школе ў Гродна. Ён чытае кнігі з дапамогай шрыфту Брайля, засвоіў 6 праграм на капутары, любіць працаваць з музыкай і тэкстам, грае на музычных інструментах. Марыць стаць гукарэжысёрам.

Мэры грае ў Народным тэатры мімікі і жэста. Нядаўна яна выконвала вытанчаную ролю Канчыты Аргуэлья ў музыкальнай пастаноўцы “Юнона і Авось, якую здзейсніла моладзевая студыі “Дэбют з удзелам артыстаў, якія не чуюць. Цяпер Мэры вывучае псіхалогію ў жаночым універсітэце “Энвіла.

У герояў фільма адчуваецца імкненне спраўдзіць сваю мару, набыць адукацыю, яны вераць, што будуць патрэбны грамадству.

 

Каментаваць