Добрая субота казак і гульняў пра Казіміра Малевіча

"Дзіцячыя творчыя майстэрні" запрашаюць у суботу, 13 студзеня, паслухаць казкі і вершы новай кнігі "Малевіч для дзяцей", памаляваць і выканаць цікавыя заданні, звязаныя з творчасцю Малевіча. Уваход вольны!


Субота казак і гульняў пра Казіміра Малевіча ад Дзіцячых творчых майстэрняў галерэі "Ў" для дзетак 4-8 гадоў і для тых, каму проста цікава адбудзецца 13 студзеня ў новым месцы Крамы "Ў" (ул. Няміга, 5 пав. 40, ГЦ "Метраполь"). 

Мерапрыемства паводзіцца ў падтрымку краўдфандынгавай кампаніі "Малевіч для дзяцей".


"Дзіцячыя творчыя майстэрні" вырашылі зрабіць прыемную сустрэчу з дзеткамі, дзе можна будзе паслухаць казкі і вершы з нашай новай кнігі "Малевіч для дзяцей", памаляваць і выканаць цікавыя заданні, звязаныя з творчасцю Малевіча. Дзеткі апынуцца у свеце супрыматызму — і ім гэта спадабаецца!



У гэты ж час будзе магчымасць пагартаць кнігу "Малевіч для дзяцей", каб канчаткова зразумець, што яна патрэбна кожнаму дзіцяці Беларусі. У кнігарнях яе набыць пакуль не магчыма — толькі атрымаць у якасці эксклюзіўнага падарунка за падтрымку праекта на ulej.by


Таксама арганізатары хочуць дадаткова да кніжкі запісаць дзіцячую песню Лявона Вольскага і зрабіць мультфільм разам з дзецьмі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць