«Добрая нядзеля!»: дзеля Стасі

Беларускія музыкі аб’ядналіся, каб дапамагчы маладой мінскай мастачцы Стасі Майстрэнка, якая паўтара года як змагаецца з цяжкой хваробай — ракам. На дабрачынным фэсце «Добрая нядзеля!» 18 сакавіка Руся рыхтуе адмысловы акустычны сэт разам з часткай музыкаў гурта “CherryVata. “BosaeSonca зайграюць частку праграмы з струнным квартэтам. “S°unduk выступяць з лепшымі песнямі ў акустычным выкананні. З сваім сэтам выступіць таксама Паліна Рэспубліка.

Дабрачынны unplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» адбудзецца ў Loft-cafe ў Міску 18 сакавіка. Выступяць на імпрэзе гурт Ганны Хітрык “S°unduk, Паліна Рэспубліка, Руся і музыкі гурта “CherryVata, а таксама гурт “BosaeSonca. Кожны з выступоўцаў паставіўся да дабрачыннага выступу неабыякава ва ўсіх сэнсах. Руся рыхтуе адмысловы акустычны сэт разам з часткай музыкаў гурта “CherryVata. “BosaeSonca зайграюць частку unplugged-праграмы са струнным квартэтам, над якой паралельна з запісам дэбютнага альбома цяпер працуюць музыкі гурта. “S°unduk выступяць з лепшымі песнямі ў акустычным выкананні. У кампанію выступоўцаў увайшла таксама і маладая спявачка Паліна Рэспубліка, якая з кожным днём усё ярчэй ззяе на небасхіле беларускай музыкі.

Ініцыятарам канцэрту стаў лідар гурта “BosaeSonca Алесь Кот-Зайцаў. «У такія моманты разумееш, што ўсе твае праблемы і няўдачы — гэта нішто, — кажа Алесь, — І нягледзячы на тое, што мы са Стасяй не надта блізкія сябры, я зразумеў, што гэта тая сітуацыя, калі ніхто не можа застацца ў баку, калі трэба выказваць не спачуванне, а сапраўдную неабыякавасць і падтрымку. Гэтая неабыякавасць лучыць нас і робіць мацней. Я веру, што нашы слухачы праявяць усю шчодрасць, на якую толькі здольныя, і дапамагчы Стасі сапраўды атрымаецца! Тым больш, што ахвяраваць будзе за што — мы ўсе разам рыхтуем сапраўды якасны і прыгожы канцэрт!»

Уваход на канцэрт будзе роўны ахвяраванню, суму якога кожны з наведнікаў вызначыць сам для сябе. Акрамя таго, кожны з прысутных будзе мець магчымасць набыць разнастайныя творы мастацтва, на адмысловым арт-аўкцыёне, што адбудзецца падчас канцэрту.

Дабрачынны unplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» адбудзецца 18 сакавіка ў кавярні «Loft» (Мінск, вул. Пятруся Броўкі, 22). Пачатак у 18:00.

Тыя ж, хто на канцэрт не трапяць, могуць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грошы на адмысловыя рахункі, нумары якіх можна знайсці тут — http://belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/1128.

http://tuzin.fm/article/65908/
 
Каментаваць