Домрачава — тройчы алімпійская чэмпіёнка!

Свой трэці залаты медаль на Алімпійскіх гульнях біятланістка Дар'я Домрачава заваявала ў масавым старце. Падобны вынік у жаночым біятлоне быў толькі ў немкі Каці Вільхельм. Але толькі Дар'я зрабіла гэта на адных гульнях.



Дар'я лідзіравала с самага пачатку гонкі. Дзякуючы дакладнай стральбе яна нарошчвала сваю перевагу з кожным кіламетрам. Гэтая перавага дазволіла Дар'і застацца лідарам і пасля таго, як на апошняй стральбе яна не папала ў трэцюю мішэнь.

Другое месца — у чэшкі Габрыелы Соўкалавай, якая таксама ішла другой з самага пачатку гонкі, і якой таксма не перешкодзіў адзін промах на апошнім рубяжы. А вось ў барацьбе за бронзу перамагла нарвежка Цірэл Экхаф.

Гэта чацвёрты залаты медаль беларускай зборнай у Сочы.

Каментаваць