Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Дударскі фэст — 2017

«Дуда — душа нашага народу. Гэта шалёны подых усіх піроў і карчомных вечарынаў. Візгат старых танцаў і пранікнёнае гучанне абрадавых спеваў. Голас пахаванняў і развітання з загінулымі сябрамі. За сотні і сотні гадоў» — кажуць арганізатары Дударскага фэста-2017.
— Сардэчна запрашаю наведаць гэтае свята, якое адбываецца раз на два гады. Абяцаю і ежу для розуму, і шаленства на танцполе, — заклікае адзін з арганізатараў — Зміцер Сасноўскі.

Фэст пройдзе 8 красавіка ў сталічным клубе Re:public (Прытыцкага 62), пачатак а 17:30.

Сярод удзельнікаў фэста такія гурты як Стары Ольса, Pawa, HardWood, Trollwald, Sakramant, LityTaler, PiobROCK.

Квіткі можна набыць на сайтах:
- https://www.kvitki.by
- http://www.ticketpro.by
Інфалінія: +375298517706, +375445517706.


Паводле прэс-рэліза

Каментаваць