Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Два метры беларускай кнігі: прыватныя выдаўцы вырашылі аб’яднацца

Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 студзеня ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27).

Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвесцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў, “Галіяфы, Лімарыюс, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак, “Дзеяслоў, “pARTisan.



Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 студзеня ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27).

Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвесцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў, “Галіяфы, Лімарыюс, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак, “Дзеяслоў, “pARTisan.

Супольнікі арэндавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастру (2 квадратныя метры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максімум культурнага ўраджаю.

Партнёры стэнда выдаюць кнігі і часопісы на беларускай мове. Акцэнт робіцца на сучасную мастацкую і гістарычную літаратуру – як арыгінальную, так і перакладную. Ідэя аб’яднаць фінансы, высілкі і імпэт дзеля прадстаўлення на кірмашы актуальнай беларускай кнігі належыць выдаўцу Марыне Шыбко, дырэктарцы выдавецтва “Лімарыюс: “Выдавецтва можа прадукаваць 20 кніг у год, але вартымі экспазіцыі на міжнародным узроўні палічыць толькі адну-дзве з іх. Гэта нармальна. І добрае рашэнне тут — аб’яднаныя стэнды. (“Новы час 12 лютага 2010 году).

Аб’яднаны стэнд прыватных выдаўцоў носіць эксперыментальны характар. Праца двухметровага латка-выставы будзе адбывацца ў рэжыме хэпенінгу з элементамі батлейкі, балагану і высокага мастацтва.

Абавязковы пункт праграмы – сустрэчы з найлепшымі аўтарамі выдавецтваў і часопісаў (глядзіце ніжэй графік камунальнай кухні стэнда).

Шукай нас па дзіўнаватых гуках і шыльдзе “Прыватныя выдаўцы!!!

ПАШЫРАЙ МЕТРАЖ ВЕДАЎ!

Гадзіны працы выставы-кірмаша: 9 лютага (серада) 14:00 – 19:00, 10-12 лютага (чацвер-субота) выстава адкрытая для наведнікаў з 10:00 да 19:00. 13 лютага (нядзеля) з 10:00 да 15:00.

Урачыстае адкрыццё кірмаша – 9 лютага а 12:00 (уваход па запрашэннях).

ГРАФІК  КАМУНАЛЬНАЙ КУХНІ БЕЛЛІТУ

(магчымыя нязначныя змены, істотныя дапаўненні і прыемныя сюрпрызы)

9 лютага (серада)
Зоркі ля пліты

14:00 – 15:00 Уладзімір Арлоў  прэзентуе зборнік гістарычных апавяданняў “Ля дзікага поля.
15:00 – 16:00 Альгерд Бахарэвіч падпісвае кнігі “Халоднае сэрца, “Праклятыя госці сталіцы.
16:00 – 17:00 Адам Глобус прадстаўляе новую  кнігу “Крутагорскія казкі,  і зборнік паэзіі  “Новае неба.
17:00 – 18:00 Зміцер Вішнёў ставіць аўтографы на  раманы  “Замак з крапівы, “Фараон у заапарку, “Тамбурны маскіт.

10 лютага (чацвер)
Партызанскі падвячорак

14:00 – 16:00 рэдактар часопіса “pARTisan Артур Клінаў прэзэнтуе ваенны раман “Шалом.
16:00 – 17:00  Філосаф Валянцін Акудовіч тлумачыць галоўнае пра кнігі  “Код адсутнасці, “Архіпелаг Беларусь .

11 лютага (пятніца)
Інтэлігенцкія пасядзелкі

14:00 – 16:00  Прэзэнтацыя серыі гістарычных кніг  часопіса “ARCHE Сустрэча з выдаўцом Валерам Булгакавым.
16:00 – 17:00 Арцём Кавалеўскі чытае паэзію са зборнікаў “Аддаленасць і адданасць, “АдмыСЛОВЫя гульні.
17:00 – 18:00 – Андрэй Хадановіч  расказвае свае паэтычныя “Несіметрычныя сны.

12 лютага (субота)
Шахматы з суседам


13:00 – 14:00 Анатоль Вярцінскі прадстаўляе зборнік паэзіі “Асобныя радкі
14:00 – 15:00 Алесь Разанаў чытае “З Вяліміра Хлебнікава, “З апокрыфа ў канон, “Воплескі даланёю адною.
15:00 – 16:00 Наталка Бабіна падпісвае раман “Рыбін горад.

13 лютага (нядзеля)
Раніца ў нядзельку (прыватныя выдаўцы – дзеткам):

11:00 – 12:00 Зміцер Колас прадстаўляе кнігу Тувэ Янсан “Камета над далінай мумітроляў (ілюстрацыі аўтаркі; пераклад са шведскай – Настассі Лабоды і Алесі Башарымавай).
12:00 – 13:00 Вера Жыбуль чытае любімыя ўрыўкі са свайго перакладу кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і то ўбачыла там Аліса (часопіс ARCHE #10-2009).
13:00 – 14:00 – беларускія эльфы і хобіты прадстаўляюць казку Дж. Р. Р. Толкіна  “Каваль з Вялікага Вутану (пераклад з англійскай – Антон Францішак Брыль).

 

Каментаваць