Дваццаць крокаў да роднай мовы

Курсы «Мова Нанова» выпусцілі кнігу «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы». Ініцыятары выдання абяцаюць, што з кнігай вывучаць родную мову будзе цікава і пазнавальна.

Аўтары кнігі — вядоўцы мінскіх курсаў філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Выданне складаецца з матэрыялаў, на аснове якіх праводзяцца вочныя заняткі “Мова Нанова”, аднак істотна дапрацаваных і аздобленых фотаздымкамі ды ілюстрацыямі мастака Рамана Шыка. Абраныя тэмы даволі разнастайныя — “Сваякі”, “Кавярня”, “Траспарт”, “Кампутар і інтэрнэт”, “Лаянка” ды іншыя.


Кожны ўрок суправаджаецца адмысловымі цікавосткамі — напрыклад, у тэме “Войска” апісваюцца дзесяць самых славутых беларускіх бітваў, а ў тэме “Медыцына” праводзяцца навіны стогадовай даўніны на медыцынскую тэматыку з “Нашай Нівы” пачатку ХХ ст.


Набыць кнігу (168 старонак, цвёрдая вокладка) можна будзе у сталічных кнігарнях альбо замовіць праз электронную скрыню movananova.by@gmail.com.

У гэтым годзе чакаецца выхад і другой часткі кнігі, якая будзе ўтрымліваць яшчэ двадцаць моўных урокаў. 

Каментаваць