Дзень культуры народаў ВКЛ пройдзе ў Мінску

Нацыянальны мастацкі музей 24 ліпеня аб'яднае гісторыі чатырох краін — Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.



У Мінску пройдзе вялікі канцэрт «Дзень культуры народаў Вялікага Княства Літоўскага», паведамілі ў музеі.

Праграма разлічана на пяць гадзін і пройдзе ва ўнутраным двары музея. Для публікі ў гэты вечар выступіць папулярны беларускі гурт, заснавальнік стылю фолк-мадэрн — «Палац», украінскі «ГІЧ Аркестр» — адзін з самых запатрабаваных фестывальных калектываў, польскі струнны квінтэт «VoLosi», які пакарыў блізкае і далёкае замежжа, а таксама гурт «Aiste Smilgeviciutes&SKYLE», атрымаўшая ў гэтым годзе прэмію Прэзідэнта Літвы за ўклад у культуру.

Наведвальнікаў чакаюць і традыцыйныя рамесныя майстэрні ад цэнтра народных рамёстваў «Скарбніца», выстаўка касцюма, даспехаў і зброі (XIII–XVI стст.) ад Маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Жывая гісторыя», танцы, віктарыны, прызы і спецыяльнае меню ад Арт-кафэ.

Вечар прымеркаваны да экспазіцыі «Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага», з якой можна азнаёміцца да 26 жніўня.

Паводле БЕЛТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць