Дзень вышыванкі (фотарэпартаж)

5 кастрычніка ў Мінску прайшоў фэст “Дзень вышыванкі”, які ладзіўся ў межах кампаніі «Зробім лепш». Наведвальнікі маглі пабачыць беларускае нацыянальнае адзенне, сувеніры, упрыгожванні з нацыянальным каларытам.



Ужо ў першыя тры гадзіны фэст наведала некалькі тысяч чалавек.
 


 

З большага фэст нагадваў вялікую ярмарку з нацыянальным адценнем.
 

Тут можна было набыць сувеніры, нацыянальнае адзенне, аксэсуары для тэлефонаў, кераміку і шмат іншага.
 




На “Дзень вышыванкі” прыехалі майстры з розных куткоў Беларусі.
 



Акрамя продажу майстры ахвотна дзяліліся адзін з адным сакрэтамі майстэрства і рознымі відамі беларускага арнаменту.
 



Асноўная частка наведнікаў — моладзь. Таксама на фэст завітала шмат сямей з дзеткамі, якія з радасцю прымяралі на сябе нацыянальнае адзенне і набывалі сувеніры.
 


 





 


 



Матэрыялы па тэме:

Мая вышыванка: Уладзімір Содаль

Чалавек у вышыванцы

Вышыванкі ў нашым радаводзе

«Насіў я сціплую апратку, ды ганарыўся вельмі ёй...»

Каментаваць