Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства

«Дзяржава толькі дэкларуе партнёрства з грамадскасцю ў справе аховы спадчыны», — заявіў на прэсавай канферэнцыі старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

У пацвярджэнне сваёй заявы ён прывёў шмат фактаў, у тым ліку па абароне грамадскасцю ўнікальных куткоў гістарычнага цэнтра Мінска — старажытнай вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай) і паўднёва-ўсходняй часткі Замчышча.

Пытанне аб забудове правага боку Зыбіцкай паўстала даўно, але ні адзін з прадстаўленых афіцыйных праектаў не адпавядае заканадаўству і методыкам у сферы аховы спадчыны. Астаповіч нагадаў, што ў мінулым годзе таварыствам быў распрацаваны эскізны праект рэгенерацыі дадзенай тэрыторыі, якім прадугледжана аднаўленне страчаных аўтэнтычнай планіровачнай структуры, будынкаў, гістарычнага ландшафту.

Нягледзячы на высокія адзнакі грамадскасці і спецыялістаў, перамогу на IV Мінскай міжнароднай біенале маладых архітэктараў «Леанарда–2011», прапанова таварыства была праігнаравана дзяржавай, а Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўзгадніла афіцыйны праект, хаця і рэкамендавала дапрацаваць яго з улікам прапаноў таварыства.

Калі знайшліся новыя інвестары, дарэчы з Расіі, зноўку навісла пагроза над Зыбіцкай, бо ў верасні мінулага года афіцыйная прапанова была падтрымана навукова-метадычнай радай для далейшай працы. Каб не дапусціць страты адной з апошніх пляцовак гістарычнага цэнтра Мінска, таварыства заклікала грамадскасць разам абараніць Зыбіцкую і дабівацца ад Мінгарвыканкама грамадскага абмеркавання праектаў.

Аднак сталічныя ўлады адмовіліся праводзіць грамадскае абмеркаванне праектаў па Зыбіцкай.

Прычыну такіх адносін дзяржавы да прапаноў грамадскасці ён бачыць у тым, што дзяржава ўклала вельмі вялікія грошы ў свае праекты.
 
Каментаваць