Дзяўчына, што спявала для абаронцаў Курапатаў, выступіць у кавярні «Грай»

Патрыцыя Свіціна 15 траўня пакажа ў Мінску праграму, падрыхтаваную для Euroradio Folk Festival у Маскве.

Дзяўчына займалася спевамі ў этнамузыколага Ірэны Катвіцкай, удзельнічала ў шоў “Я магу” ў 2015-м годзе з песняй абраду пахавання стралы, у 2016-м спявала на фестывалі “Камяніца”, а ў 2017-м – для абаронцаў Курапатаў. 15 траўня ў кавярні “Грай” яна выступіць з этна-праектам, склад якога наступны:

-Патрыцыя Свiцiна (вакал);

-Змiцер Алейнiкаў (барабаны);

-Сяржук Ярук (дуда);

-Наста Ярашук (вiялaнчэль);

-Ганна Клявец (скрыпка);

-Вiталь Пермякоў (бас-гiтара).

Акрамя гэтага, гасцей чакаюць iмпрэзы Патрыцыi са спецыяльнымi гасцямi, знакамiтымі выканаўцамі, якiя вырашылi яе падтрымаць. Таксама Патрыцыя гатова выканаць па жаданні гледачоў ужо знакамiтыя ды ўпадабаныя яе песнi!

Сабраныя падчас канцэрту сродкi будуць выкарыстаны для аплаты паездкi на Euroradio Folk Festival, які пройдзе ў Маскве 26–28 траўня. Гэта некамерцыйная імпрэза, адкрытая платформа, дзе музыкі дэманструюць культуру сваіх краін. Сёлета, акрамя Беларусі, заяўлены ўдзельнікі з Балгарыі, Германіі, Іспаніі, Кітая, Карэі, Нарвегіі, Польшчы, Славеніі, Расіі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць