Экскурсаводам ускладняюць працу

У Беларусі рыхтуюцца праўкі і дапаўненні ў закон «Аб турызме». Папярэдне вядома, што яны будуць скіраваны на ўзмацненне адказнасці за правядзенне нелегальных экскурсій.
Фота by.holiday.by

Фота by.holiday.by




Летась прапаноўвалася ўвесці штраф у памеры 100 базавых велічынь, на сёння гэта звыш тысячы долараў. Нацыянальнае агенцтва турызму плануе падвысіць кошт за атэстацыю экскурсавода і змяніць умовы атрымання пасведчання.

Магчыма, што гід будзе мець права праводзіць экскурсіі толькі па тых тэмах, якія абараніў.

Сітуацыю каментуе намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:

— Быццам бы настаўніцу, якая паедзе са сваімі вучнямі на экскурсію, арыштуюць, аштрафуюць і г.д. Але я думаю, што да гэтага ніколі не дойдзе. Бо трэба аддзяліць ад экскурсій, якія праводзяцца для турыстычнага бізнесу, выхаваўчыя экскурсіі з пазнавальнымі мэтамі. Вось будзем ісці са сваімі знаёмымі, гасцямі, і толькі падымем руку, каб паказаць ім наш помнік, — то таксама схопяць, арыштуюць і аштрафуюць. Я  думаю, што ўсё будзе не так.

Паводле дадзеных Нацыянальнага агенцтва турызму ў Беларусі, амаль 1,5 тысячы грамадзян маюць атэстацыю экскурсавода. Сёлета яе атрымала дзевяць чалавек.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Каментаваць