Фільм "У тумане" атрымаў гран-пры кінафестывалю "Зеркало"

Гран-пры шостага міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага "Зеркало" заваявала стужка рэжысёра Сяргея Лазніцы "У тумане" па аднайменнай аповесці беларускага класіка Васіля Быкава. Узнагароду фестывалю — статуэтку і 900 тысяч расійскіх рублёў — атрымаў на ўрачыстай цырымоніі закрыцця выканаўца галоўнай ролі актор Уладзімір Свірскі.

Прыз фестывалю "Зеркало" за лепшую рэжысуру атрымаў бразільскі рэжысёр Эдуарда Нінуш за свой поўнаметражны гульнявы дэбют "Паўднёвы Захад". Узнагароду ўручаў расійскі рэжысёр, лаўрэат міжнародных кінафэстаў, сябра журы МКФ "Зеркало" Андрэй Звягінцаў.

Па словах Звягінцава, на фестывалі імя Таркоўскага ён яшчэ раз пераканаўся, што аўтарскае кіно жывое. "Пакуль жывая думка чалавека, аўтарскае кіно будзе жыць", — адзначыў рэжысёр, паведамляе РИА "Новости".

Як ужо перадаваў “Тэлеграф, фільм выхадца з Беларусі, рускага па пашпарце Сяргея Лазніцы "У тумане" быў адзначаны ўзнагародай міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI на кінафэсце ў Канах.

Дзеянне фільма адбываецца ў акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе.

Паводле telegraf.by
 
Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-05-18 17:55:20
Вельмі падобна, што пенсіянерку Ананіч "падстаўляюць" яе падначаленыя, якія працуюць на пэўныя колы ў адміністрацыі. Спыняць канкрэтна Ананіч няма сэнсу, бо замест яе прыйдуць
маладзейшыя і яшчэ больш нахабныя. Тут усю сістэму трэба спыняць (і перазагружаць).

За падлік дрэваў аўтару рэспект.

Каментаваць