Фантомная вера. Беларусь — праваслаўная дзяржава?

Ці праваслаўная, ці проста нават проста рэлігійная краіна — Беларусь? На першы погляд, кажуць так — больш за 63% "верыць у Бога". Больш за 83% называюць сабе праваслаўнымі. 

Ігар Тышкевіч разважае ў сваім Фэйсбуку пра беларускія канфесіі. Варта адразу адзначыць, што падлікі заснаваныя на папярэдніх дадзеных Інфарамацыйна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце Беларусі (поўных пакуль няма).

 

Ігар Тышкевіч


 

І першая неспадзеўка і незразумелая рэч для тых жа ўкраінцаў. Лічбы — абсалютныя. Гэта азначае, што ў Беларусі 83% насельніцтва назваліся "праваслаўнымі", але вераць у Бога толькі 63%. Вось вам і 20% "праваслаўных атэістаў".

 

Далей — цікавей. "Д'ябал крыецца у дэталях".

 

Узровень практыкавання веры яшчэ больш нізкі. 3% практыкуючых вернікаў. Калі браць ад усіх праваслаўных (і праваслаўных атэістаў у тым ліку), вернікаў будзе толькі 236 000... на ўсю Беларусь.

 

Калі ацэньваць максімальна (у тым ліку удзел раз-пораз — 3% і ўдзел у асобных абрадах — 10%), маем суму ў 16%.

 

Гэта 1 216 000 тых, хто хоць калі заходзіў у царкву з усведамленнем таго, што робіць. З іх бяруць удзел у абрадах і прымаюць таямніцы 472 тысячы.

 

Паўтару, гэтая ацэнка з улікам "праваслаўных атэістаў".

 

Рэальнасць іншая. 63,5% сказалі, што вераць у Бога. Гэта прыкладна 5,95 мільёна. Дапусцім, што колькасць "атэістаў" па канфесіях размеркаваная раўнамерна (гэта значыць, працэнт "праваслаўных атэістаў" роўны працэнту "атэістаў-каталікоў"). Назваліся праваслаўнымі 83%. Гэта прыкладна 4,96 мільёна.
Назваліся каталікамі 595 тысяч чалавек.

 

У такім разе маем наступныя лічбы практыкавання веры: 148,8 тысяч стала наведваюць храм, 148,8 — раз-пораз і 496 тысяч заходзяць "свечку паставіць".

У суме каля 794 тысяч. З іх больш-менш рэгулярна наведваюць праваслаўныя храмы — 298 тысяч.

 

У каталікоў сітуацыя крыху іншая. Стала наведваюць — 12%, раз-пораз — 10%, асобныя абрады — 14%.

 

Па максімальнай ацэнцы (ад колькасці насельніцтва па канфесіях) у лічбах гэта прыкладна: 108,3 тысяч — 90,3 тысяч —126,4 тысяч. У суме каля 325 тысяч. 
Адносна рэгулярна бываюць у касцёлах каля 198 тысяч беларусаў.

 

Па ацэнцы за выняткам "канфесійных атэістаў" маем такія лічбы:
71 тысяч каталікоў штотыдня у касцёле, 59,5 тысячы — раз-пораз і 83 тысяч "свечку паставіць". У суме 213 тысяч. З іх практыкуе каля 130 тысяч.

 

Вось і судадносіны. 


Практыкуючых праваслаўных 298 тысяч (максімальна 472 тысячы) 
Практыкуючых каталікоў 130 тысяч (максімальна 198 тысяч)

 

Вось вам і больш-менш адэкватная карціна канфесійнага падзелу. А таксама ўплыву той ці іншай канфесіі на грамадства.

 

 

Варта звярнуць ўвагу, што паводле перапісу касцельных кнігаў — тыя, хто прымаў таямніцы і, адпаведна, запісаны — сітуацыя крыху іншая. Каталікоў у Беларусі станам на 2009 год было 1 402 605 чалавек.

 

Нават паводле сацыёлагаў ІАЦ, колькасць тых, хто назваўся праваслаўнымі, за год зменшылася з 84% да 83%. Тых, хто назваўся каталікамі, наадварот вырасла — з 8,5% да 9,5%



Каментаваць