Філіп Чмыр: Нацыянальная ідэя ― гэта ерась!

За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць ні грамадзянская, ні экспертная супольнасць. Але, чым далей без нацыянальнай ідэі, тым горш. Таму прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць гэтую ідэю.
Каб гэта зрабіць, Еўрарадыё запусціла новую аўтарскую праграму ― «Ідэя Х». Вядуць яе палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў.

У якасці гасцей, якія дапамагаюць нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць раз на тыдзень па чацвяргам.

7 чэрвеня ў студыі Еўрарадыё новы госць ― лідар гурта Drum Ecstasy Філіп Чмыр.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Я.Мурашка
  • 2018-06-07 19:50:11
Рэдакцыі
Вы спазніліся на некалькі дзесяткаў гадоў
Ужо тады была вызначана - беларуская нацыянальня ідэя.
Аўтары акадэмік С.Новікава (зямля ёй пухам) і прафесар А.Астроўскі (Гродна).
З яе канцэпцыяй можна пазнаёміцца тут:
https://nashaziamlia.org/
А калі , у дзьвух словах, дык беларуская нацыянальная ідэя выглядае так:
-"Права беларускай нацыі быць гаспадаром уласнай зямлі і яе нетраў!. Кропка
PS
А як разумець гэта
".. маскоўскі філосаф, калумніст і хіпстар-падарожнік Максім Гаруноў..."
Рускі мір, 300 гадоў вынішчаў і дасюль вынішчае усё беларускае, а вы запрашаеце яго прадстаўніка.
Можа, усёж, прафесар А.Астроўскі будзе лепей

Каментаваць