Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Фільм паводле аповесці Васіля Быкава — у спісе абавязковых для прагляду ў Гарвардзе

У Гарвардскім універсітэце фільм пра Беларусь трапіў у спіс абавязковых для прагляду.



Карціна Ларысы Шапіцькі «Узыходжанне», знятая ў 1976 годзе паводле кнігі Васіля Быкава «Сотнікаў», трапіла ў спіс Гарвардскага ўніверсітэта. Спіс абавязковых для прагляду фільмаў складзены для дактарантаў, якія вывучаюць кінамастацтва.

Усяго ў кінаспісе болей за 700 фільмаў, пераважна амерыканскіх. «Узыходжанне» — адзіная кінастужка з беларускімі каранямі, якую адзначыў Гарвард.

Каментаваць