Фотафакт: абвешчаны пераможцы прэміі «Rock Profi 2016»

У апошнія дні вясны традыцыйна назвалі лаўрэатаў музычнай прэміі «Rock Profi». Чацвёртае ўзнагароджанне ад прафесіяналаў адбылося 26 мая ў сталічным клубе «ili».


"Re1ikt" зноў атрымаў некалькі ўзнагарод



 

У канцэртную праграму ўвайшлі гурты «Intelligency», «Unhuman remains», «True litwin beat», «Slower» і «Сестричкин луч».

 

У выніку ўзнагароды атрымалі:

 

Дэбют года — Super Besse.

Лепшы запіс (прыз гукарэжысёрам) — Аляксандр Геліх за альбом «Музыка — всё!» кабарэ-бэнда «Серебряная свадьба».

Лепшая песня — «Родны край» калектыву «Brutto».

Лепшы альбом — «Лекавыя травы» гурта «Re1ikt».

Артыст году — «Re1ikt».

 

Спецыяльная прэмія «За ўнёсак у беларускую музыку» — этна-трыа «Троіца».

 

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі праграмы Сяргей Пукст (ён жа Георгій Дабро) прадставіў свой новы праект «True litwin beat».

 

«Rock Profi 2016» існуе з 2013 года і адлюстроўвае меркаванне не журналістаў і іншых прызначаных экспертаў, а непасрэдна тых, хто стварае беларускую музыку. Лёс прэмій вызначаюць больш за 60 артыстаў, якія выдалі альбомы ў стылістыцы рок, індзі, альтэрнатыва ў 2013, 2014 і 2015 гадах. Працэдура галасавання празрыстая — пасля ўзнагароджання арганізатары публікуюць поўныя справаздачы па тым, хто за каго галасаваў.

 

Каментаваць