Фотафакт: «Прывітанне, шчасце!»

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава-партрэт еўрапейскага і амерыканскага авангарду. Праект падрыхтавалі французская мастачка і рэжысёрка Мары Лаз’е і куратарка Анна Лакціенава.



Мары прадставіла некалькі фільмаў-партрэтаў аб авангардыстаў: рэжысёраў, музыкантаў і кампазітараў. А таксама графіку і фота-архівы. Мудрагелістыя, паэтычныя, казачныя і нетрадыцыйныя — яе фільмы даследуюць жыццё і творчасць мастакоў.




Як піша крытык Маша Гадаваная, «Кінематаграфічных стыль Мары Лаз’е цалкам “ўпісваецца” ў традыцыю панкаўскага DIY. Яна сама прыдумляе ідэю фільма, выстаўляе святло, шые касцюмы, вырабляе рэквізіт, здымае на 16 міліметровую камеру “Булекс”, запісвае гук, мантуе карцінку і падбірае музыку. Мары не асабліва клапоціцца аб рэгламентаваных правілах прафесійнай  кінавытворчасці і ўяўленняў аб “якасці”». Яе «шчасце» — не ціхамірнае. Гэта — бунт! Пяшчотны, смешны, яркі і дакладна не стабільны.



Выстава будзе адкрыта да першага кастрычніка.





Каментаваць