Фотафакт: Сёння адкрыўся «Tattoo Fest 2015»

На апошнія выхадныя вясны мінскі Палац мастацтва запоўніўся тату-майстрамі, прадстаўнікамі тату-студы, а таксама аматарамі гэтага мастацтва, на трэцім беларускім фестывалі татуіроўкі «Tattoo Fest 2015». У канвенцыі прымаюць удзел звыш 30 мастакоў і майстроў з 13 салонаў.

 



Фестываль праходзіць цягам двух дзён. У суботу праграма мерапрыемства працягнецца да 22 гадзін, у нядзелю — да 18. Акрамя гэтага адбудзецца афтэр-паці ў клубе «Re:public» з ўручэннем узнагарод пераможцам у разнастайных намінацыях і найлепшым тату-майстрам па выніках фестывалю, а таксама выступам гуртоў «Эксперимент 12», Znich, «Нейра Дзюбель» і «Дай Дарогу».

Каментаваць