Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Фотапраект «Нашы руіны»: Палац пад коламі самазвалаў

Што гэта? Частка вялізнага замка, ці маёнтка? Можа, гэта нейкая трыумфальная арка з нагоды важнай гістарычнай падзеі? Не, гэта проста такая ўязная брама. Гродзенская вобласць, Жырмуны, што у Лідскім раёне.

Дакументы кажуць, што ў пачатку ХІІІ ст. тут было паселішча, затым мястэчка.


З XV ст. гэта уладанні Бутрымаў, Монтаўтаў, Завішаў. З сярэдзіны XVIII ст. — маёмасць Радзівілаў. Апошнія ўладальнікі — Ельскія.


Пачынаючы з 1770 г. на працягу 15 гадоў, тут Станіслаў Радзівіл вёў грандыёзную будоўлю.


Спачатку было запланавана узвесці дзве афіцыны, абнесці іх агароджай з вялікай уязной брамай, залажыць парк ды сады.


Па праекце архітэктара Яна Падчашынскага, у глыбіні двара павінен быў стаяць палац, але гэта так і засталося на паперы.


Бо ў 1787 г. не стала гаспадара будучай рэзідэнцыі, Станіслава Радзівіла, які падчас будоўлі жыў з сям'ёй у адной з афіцын.


Сёння ўражвае дарога праз браму! Па ёй ходзіць вялізная тэхніка, якая год ад году разбурае сцены, падмурак брамы.


І мясцовыя улады, і тыя, хто займаецца аховай нашай спадчыны не бачаць, што і сёння працягваецца разбурэнне і знішчэнне... Прыйдзе час, і за гэта будуць судзіць.

 

Каментаваць