Гісторыя пакалення і народа

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі працягвае радаваць аматараў жывапісу тэматычнымі выставамі, арганізаванымі па прынцыпу аб’яднання “прадстаўнікоў пакалення.

Па 3 красавіка на самым выгодным месцы — адкрытай галерэі — размясціліся творы шэрагу стваральнікаў сучаснай беларускай жывапіснай школы, якія ўтвараюць тэматычную экспазіцыю “Народжаныя ў 1920-я. Сярод прадстаўленых імёнаў — Ісак Бароўскі, Уладзімір Белавусаў, Абрам Вайнштэйн, Мікалай Валынец, Мікалай Куйчык, Павел Пагодзін, Мікалай Палянкоў, Іван Пешкур.

Гэта было першае “савецкае пакаленне, усе яны прайшлі вайну, і адбітак радасці вялікай перамогі ўласцівы працам большасці з іх. Пераважна яны — рэпрэзентанты стылістыкі “сацыялістычнага рэалізму, увасобленай імі ў іх работах з рознымі ступенямі рамантызму ці драматызму, лірыкі ці эпікі. Як і мера таленту кожнага з прадстаўленых аўтараў — розная. Але спроба панарамнага паказу творчага жыцця цэлага пакалення дае цудоўную магчымасць акунуцца ў атмасферу даўно мінулай эпохі.

Па 17 сакавіка ў музеі экспануецца адзінае гістарычнае палатно заснавальніка сучаснай мастацкай школы Літвы Адомаса Варнаса (1879–1979) “Каранацыя Міндоўга. Гэты выключнай якасці твор выконваўся аўтарам да 700-годдзя падзеі ўжо ў эміграцыі ў Чыкага (1951–1955) і трапіў у часы адроджанай незалежнасці Літвы ў Вільню як падарунак іншага дзеяча літоўскай эміграцыі інжынера Домаса Адамайціса. Цікава, што, надаючы акту каранацыі Міндоўга (пра месца якой не аціхаюць спрэчкі гісторыкаў — Наваградак, Кернава, Вільня?) своеасаблівае сімвалічнае “летувіскае гучанне, Варнас уключыў у кампазіцыю постаці дзеячаў Літвы ХІХ–ХХ стагоддзяў. Таму апрача ўкленчанай перад біскупам Кулмам у момант накладання кароны фігуры манарха на палатне можна пабачыць вобразы Антанаса Страздзяліса, Вінцаса Кудзіркі і іншых вядомых асоб пазнейшага часу.

Дарэчы, складаецца ўражанне, што для беларусаў этап стварэння падобных міфапаэтычных “гімнаў у выяўленчым мастацтве яшчэ не скончаны. Таму варта павучыцца ў суседзяў.

Каментаваць