“Гарадзенская бібліятэка” выдала раней не апублікаваныя матэрыялы з архіву Быкава

Кніга “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў — невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957–1972 гады — матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.



Кніга “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў — невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957–1972 гады — матэрыялы гродзенскага перыяду жыцця Быкава, што захоўваюцца ў малодшага сына пісьменніка.

“Гэта не зборнік невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці “Сотнікаў, а таксама незавершаная аўтабіяграфія, — гаворыцца ў прадмове да выдання. — Тут жа прадстаўлены пераклад на рускую мову аповесці “Апошні баец, які дазваляе выявіць зробленыя падчас першапублікацыі ў 1958 г. у газеце “Чырвоная змена скарачэнні і такім чынам узнавіць раннюю рэдакцыю першай аповесці Васіля Быкава. Значную частку кнігі складаюць незавершаныя творы і запісы з нататнікаў, якія сам пісьменнік называў “голымі ідэямі і якія даюць пэўнае ўяўленне пра творчую кухню.

Калі ў канцы 1970-х гадоў Быкаў з’ехаў з Гродна ў Мінск, з сабой ён забраў і паперы, але, як высветлілася, шмат што засталося ў Гродне, і пра гэтую частку архіву Быкава практычна ніхто не ведаў. Знайшоў і падрыхтаваў да друку частку матэрыялаў гарадзенскага архіву Васіля Быкава па замове “Гарадзенскай бібліятэкі Сяргей Шапран — вядомы  даследчык жыцця і творчасці пісьменніка.

“У Сяргея Шапрана я бачыў велізарныя стосы папер архіву Быкава, і ён не дзеліць яго на гарадзенскі і не гарадзенскі. Напрыклад, Сяргей Шапран  мае некалькі нецэнзураваных варыянтаў вядомых твораў пісьменніка, у тым ліку “Мёртвым не баліць. Безумоўна, ёсць яшчэ што выдаваць, але пакуль дакладных планаў на гэты конт не маем, — распавёў Павел Мажэйка, адзін з каардынатараў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка:

Кнігу “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў можна будзе набыць падчас прэзентацый і ў некаторых кнігарнях па вельмі даступных коштах. У Мінску кнігарні замаўляюць выданне вельмі ахвотна, у Гродна з гэтым цяжэй.

Першыя прэзентацыі кнігі выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка плануе ўжо на сакавік, пiша “Твой Стыль“.


 

Каментаваць