Голас сэрца

Дабрачынная літаратурна-музычная вечарына «Голас сэрца», прысвечаная 24-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылася 26 красавіка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску.

Вечарына праводзілася па ініцыятыве таварыства дружбы і культурных сувязей «Беларусь — Ірландыя» (старшыня— сын Коласа Міхась Міцкевіч) і дзіцячага фонду духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік» (кіраўнік — унучка Коласа Марыя Міцкевіч).

Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі паэт Анатоль Зэкаў адзначыў, што за 24 гады пасля катастрофы на апаленай Чарнобылем і забруджанай радыяцыйным пылам зямлі вырасла новае пакаленне. Паводле яго слоў, Чарнобыль дагэтуль працягвае сваю вайну з беларусамі. У беларускай літаратуры чарнобыльская тэма па значнасці стала другой пасля тэмы Вялікай Айчыннай вайны, сказаў Зэкаў. Ён успомніў чарнобыльскіх бежанцаў-перасяленцаў, якія спадзяваліся вярнуцца ў родныя хаты, сялян, якія ў 1986 годзе не радаваліся ўраджаю, і прачытаў свае паэтычныя творы, у тым ліку ўрыўкі з паэмы «Аварыя сумлення», прысвечанай катастрофе.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі паэт Міхась Башлакоў прачытаў урыўкі сваёй паэмы «Лілея на цёмнай вадзе».

Марыя Міцкевіч паведаміла, што Ірландыя — адна з тых краін, якая адгукнулася на чарнобыльскую бяду. Паводле яе слоў, ірландскія валанцёры да гэтага часу дапамагаюць беларускім дзецям, ірландскія дабрадзеі пабывалі ў пацярпелых ад катастрофы рэгіёнах і напісалі шэраг кніг. Тысячы беларускіх дзяцей штогод ездзяць на аздараўленне ў Ірландыю, а фонд «Сакавік» кожны год ладзіць у Беларусі фэсты ірландскай музыкі і танцаў.

У рамках вечарыны адбылася сустрэча з ірландскім піяністам, лаўрэатам прэміі імя Фрэдэрыка Шапэна Майкам О’Руркам, продкі якога, ірландскія графы О’Руркі, жылі на Беларусі — у Усялюбе пад Наваградкам (Гродзенская вобласць). Піяніст жыве ў Францыі, вывучаў фартэпіяна пад кіраўніцтвам Марселя Чампі, вучня Клода Дэбюсі. Стаў вядомым дзякуючы віртуознаму выкананню твораў знакамітага ірландскага кампазітара-рамантыка Джона Філда. Піяніст актыўна гастралюе па свеце, перад паездкай у Беларусь даў некалькі канцэртаў у Літве. У праграме выканаўцы — музыка Джона Філда і Шапэна.
 
Каментаваць