Гран-пры 9-га фестывалю "Тэатральны куфар" атрымаў тэатр Універсітэта прыкладных навук з Вільнюса

Гран-пры 9-га Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" атрымаў спектакль "Вечар з Чэхавым" тэатра Універсітэта прыкладных навук з Вільнюса. Аб гэтым паведаміла прэс-служба БДУ.



Гран-пры 9-га Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" атрымаў спектакль "Вечар з Чэхавым" тэатра Універсітэта прыкладных навук з Вільнюса. Аб гэтым паведаміла прэс-служба БДУ.


Нагадаем, фестываль праходзіў у Мінску з 2 па 6 ліпеня ў рамках IX Сусветнага кангрэсу Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў. Удзел у ім узялі 11 спектакляў з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Кітая, Літвы, Францыі, Уругвая, ЗША і Філіпін, адабраных з больш чым 70 заявак студэнцкіх тэатраў. Арганізатарам фестывалю выступіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.


Пераможцы вызначаліся шляхам галасавання гледачоў, якія пасля прагляду спектакля маглі выставіць балы ад 1 да 10. Студэнцкі тэатр з Вільнюса набраў 8,8 бала з 10 магчымых. Пры гэтым па 8,7 бала з 10 набралі спектакль "Чыстае каханне" ўніверсітэта Атэнэо з Манілы (Філіпіны) і пастаноўка тэатра-студыі INSA Lyon Нацыянальнага інстытута прыкладных навук з Ліёна (Францыя).


БелаПАН

Каментаваць