Грунвальд у «Дудудках»

20 –22 ліпеня пад Мінскам пройдзе святкаванне 602 гадавіны славутай бітвы.

Фэст з трохдзёнай праграмай абяцае быць насычаным: чакаюцца і рыцарскія турніры, масавыя рыцарскія бітвы, і турнір лучнікаў, таксама рок і фолькканцэрты ды інш.



20 –22 ліпеня пад Мінскам пройдзе святкаванне 602 гадавіны славутай бітвы.

Фэст з трохдзёнай праграмай абяцае быць насычаным: чакаюцца і рыцарскія турніры, масавыя рыцарскія бітвы, і турнір лучнікаў, таксама рок і фолькканцэрты ды інш.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. на полі ля мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. У рэканструкцыі бітвы прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны.

У праграме фэсту:

•    конны і пешы рыцарскія турніры
•    бугурты (масавыя бітвы рыцараў)
•    турнір лучнікаў
•    рэканструкцыя «Грунвальдскай бітвы»
•    горад майстроў
•    гандлёвыя рады
•    конкурс агнявога шоў
•    выступленні танцавальных і тэатральных калектываў
•    рок і фолк-канцэрты
•    сярэднявечныя атракцыёны і забавы на любы густ для гасцей і гледачоў фестывалю

На тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» на працягу трох дзён будзе дзейнічаць намётавы лагер для гледачоў, якія змогуць узяць удзел у майстар-класах па стральбе з лука і арбалета, па гістарычным фіхтаванні, а таксама паўдзельнічаць у ігрышчах ды іншых забаўках.

Месца:
Музейны комплекс «Дудуткі» (Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, в Пціч).
Час: 20 –22 ліпеня

Арганізатары фестывалю:
Экстрым Тэатр "Berserk" http://vk.com/berserk_theatre
Музейны комплекс "Дудуткі" www.dudutki.by

Падрабязнасці: http://vk.com/nash_grunwald

Паводле generation.by

 

Каментаваць