«Габітацыя»: паэзія і музыка на ганку

24 ліпеня ў старадаўнім прамысловым раёне сталіцы па вуліцы Кастрычніцкай, на ганку моднай кавярні New Ton адбылася прэзентацыя зборніка «Габітацыя» паэта, радыёвядучага і музыканта гуртоў «Князь Мышкін» і «Нагуаль» Віктара Сямашкі. 

 



Аўтографсесія на ганку. Фота Анатоля Мяльгуя


Віктар Сямашка вядомы не толькі як музыка-амправізатар, але і як аўатр і вядучы праграмм пра беларускую сучасную музыку «Новая зямля» на Radio Unistar і «Кракатук», якая выходзіць на Radyjo Racyja. Як паэт дэбютаваў ў 1992 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Марыя S» (2006) і «ReRa» (2011).

Віктар Сямашка

Як падкрэсліў Сямашка на прэзентацыі — паэтычны зборнік «Габітацыя» ствараўся на працягу ад кастрычніка 2006 года і да мая 2008. Кніга ўключае паэтычныя цыклы «Габітацыя», «Дафарэнцыя» і «Гзымс». За гэты час як гранкі кнігі прачыталі і выправілі не толькі выдаўцы ў асобе галоўнага рэдактара выдавецтва «Галіяфы» Змітра Вішнёва, але і калегі па творчасці, бард Раман Яраш, паэт Віктар Жыбуль, жанка Вольга Сямашка. Назву кнізе дала вёска Габітацыя, якая знаходзіцца побач з Будславам. З лаціны habitation перакладецца як «жытло, пражыванне».

Нягледзячы на пагрозлівыя хмаркі і кроплі дажджу, арганізатары прэзентацыі і яе вядучы — паэт і музыкант Віктар Сямашка вырашылі не зменяць заяўлены фармат сустрэчы. Распачалася прэзентацыя наганку кавярні New Ton з аўтраскага чытання твораў са зборніка «Габітацыя» пад уласнае музычнае суправаджэнне. Дзеля гэтага Віктар выкарыстоўваў шэраг ударных і духавых інструментаў, гукі якіх былі апрацаваныя спецыяльнымі электроннымі прыладамі. Ад гэтага сінтэзу паэтычныя радкі толькі выйгралі, бо гукі дапамагалі слухачам больш пільна сачыць, удумвацца ў паэтычны лад і сімвалізм паэзіі Віктара Сямашкі.

Вершы чытае Зміцер Вішнёў

Выдавец кнігі вершаў «Габітацыя» Зміцер Вішнёў падкрэсліў, што паэзію Віктара Сямашкі можна назваць футурыстычнай, тым не менш яна вельмі арганічна спалучаецца з беларускай рэчаіснасцю. І ў гэтым бачыцца яе арыгінальнасць на беларускім літаратурным набасхіле.

Музычную частку прэзентацыі працягнуў бард і калега Сямашкі па творчым праектам Раман Яраш. У яго выкананні прагучала фальклорная «Купальская» песня, а таксама музычная кампазіцыя, створаная на аснове паэмы Віктара Сямашкі «Пра Менскі метрапалітэн».

Свае творы выконвае Раман Яраш

У мінулым  шмат даводзілася разважаць пра новыя формы існавання беларускай культуры, асабліва ва ўмовах гарада. Дык вось, «прэзентацыю на ганку» можна аднесці да такіх культурных інавацый. Недахоп яе — амаль поўная залежнасць і падпарадкаванне метэаралагічным капразам зменлівага надвор’я. А вось разынка» такіх імпрэзаў у тым, што яе ўдзельнікамі можа стаць не толькі зацікаўлены паэзіяй ці музыкай, але і любы мінак, які ў час правядзення прэзентацыі шпацыруе па вуліцы.

Вокладка кнігі «Габітацыя»

Так здарылася і пад час прэзентацыі паэтычнага зборніка «Габітацыя» Віктара Сямашкі. А што казаць, калі загучалі танцавальныя мелодыі ў выканнні «Капэлі На Таку», полечкі, кракавякі і падыспані якіх натхнілі многіх удзельнікаў і слухачоў прэзентацыі, выпадковых яе наведввльнікаў папрактыкавацца ў аўтэнтычных беларускіх танцах, а таксама ўпэўніцца, што беларуская Беларусь, негледзячы на татальны ўціск, жыве і развіваецца ў сучасным рэчышчы…

Фота Анатоля Мяльгуя

Каментаваць