“Хай кожны напіша свой уласны працяг”

ГА “Будзьма беларусамі! супольна з TUT.BY выйшлі на новы віток піяру беларускасці

28 траўня budzma.org  і tut.by абвесцілі пра афіцыйны рэліз 5-ці хвіліннага кліпа, які ў займальнай форме пераказвае гісторыю Беларусі.  Да стварэння прадукту, які літаральна за два дні заваяваў папулярнасць у беларускім сеціве, спрычыніліся 4 стыхіі: рэклама (Юлія Ляшкевіч), анімацыя (Юлія Рудзіцкая), музыка і вершаваны тэкст (Лявон Вольскі) і рэчытатыў (Аляксандр Памідораў).

ГА “Будзьма беларусамі! супольна з TUT.BY выйшлі на новы віток піяру беларускасці

28 траўня budzma.org  і tut.by абвесцілі пра афіцыйны рэліз 5-ці хвіліннага кліпа, які ў займальнай форме пераказвае гісторыю Беларусі.  Да стварэння прадукту, які літаральна за два дні заваяваў папулярнасць у беларускім сеціве, спрычыніліся 4 стыхіі: рэклама (Юлія Ляшкевіч), анімацыя (Юлія Рудзіцкая), музыка і вершаваны тэкст (Лявон Вольскі) і рэчытатыў (Аляксандр Памідораў).

Мэта праекта – выклікаць цікавасць да беларускай гісторыі ў самых шырокіх катэгорый беларусаў, абудзіць тых, хто раней не цікавіўся нашай шматграннай і няпростай мінуўшчынай. Для гэтага праект заціснуты ў сучасную форму інтэрнэт-кліпа. Сярод тых песенных формаў, якія маглі б аздобіць  захапляльную дзвюхвымерную анімацыю Юліі Рудзіцкай, якая ажывіла безліч сярэднявечных гравюр і арзіўных здымкаў, быў абраны рэп. “Бо рэп мае тэмп, і  ён інфарматыўны, – кажа Аляксандар Памідораў, які “выйграў кастынг, абыйшоўшы шмат маладых зорак хіп-хопу.

Рэцэпт анімацыйнага фільма  складзены кампаніяй “Будзьма беларусамі! супольна з прадстаўленай вышэй  творчай камандай і ён даволі просты: пару культавых, раскручаных  асобаў нашай гісторыі  (кшталту Францыска Скарыны ці  Тадэвуша Касыцюшкі), шчопаць ксклюзіву (кшталту гісторыі неўраў – племені, якое жыло на тэрыторыі Беларусі да 6 стагоддзя ці бітвы з татара-манголамі на рацэ Сіняя Вада), драбок новых акцэнтаў што да добра вядомых падзеяў. Так, пра Айчынную і Вялікую айчынную войны гаворыцца, што ў іх “з беларусамі біліся беларусы. 

На другія суткі жыцця анімацыйны ролік, здаецца, б’е ўсе рэкорды папулярнасці ў інтэрнэце. Безліч водгукаў – ад кароткага “Супер! Мне спабадалася!  - да гістарычных трактатаў з указаннем памылак аўтараў і геапалітычных эсэ на тэму “Чаму Беларусь зназаўжды астанецца правінцыяй. Шмат здзіўлення выклікае канцэпт “Шалёны народ, зроблены ядром усяго рэп-аповеду. Паводле стваральнікаў, мэта гэтага канцэпту – змагчы міф пра беларусаў, як пра “памяркоўную нацыю – “Гэтае азначэнне так надзейна прыліпла да нас, што ўжо нясе хутчэй негатыўную адзнаку, - гаворыць Юлія Ляшкевіч.

А што думаеце пра кліп вы?



Гісторыя Беларусі абрываецца ў кліпе на 1991 годзе. Гэта невыпадкова. Аўтары заклікаюць гледача напісаць “уласны працяг.  Якія падзеі сучаснай гісторыі маглі б трапіць у гэты працяг? Абмеркаванне новых сцэнароў ад карыстальнікаў інтэрнэту  плануецца на блогу http://tut.budzma.org

Дарэчы,  па гэтым адрасе ўжо запушчаныя праекты-сатэліты кампаніі, якая апавядае пра беларусаў як пра „шалёны народ. Напрыклад, смешны блог Усяслава Чарадзея, у якім слаўны князь апісвае няпросты досвед быцця ваўкалакам-вегетарыянцам.
 

Каментаваць