Ганна Селівончык прадстаўляе выставу "Машанька і мядзведзі"

Палюбавацца незвычайнымі карціны Ганны Селівончык і Марыі Пяшкун можна будзе ў кавярні «CoolCoffee» да 11 ліпеня.



Серыю карцін "Машанька і мядзьведзі" Ганна Селівончык распачала па нараджэнні сваёй дачкі Машы, якая, па словах мастачкі, таксама любіць маляваць. Паразглядаць казачныя  карціны (некаторыя з іх прадстаўлены на здымках) будзе цікава як дарослым, так і дзеткам.

Выстава працуе штодня з 8 да 23 гадзін па адрасе праспект Незалежнасці, 53 (Мінск).

Каментаваць