Хіпстары супраць фанаў. У Мінску з’явілася новае футбольнае супрацьстаянне

«Крумкачы» пасля свайго ўчорашняга трыумфу над «Дынама» (4:1) падымаюцца на 2 месца і саступаюць толькі «БАТЭ», з я якімі сутрэнуцца 15 чэрвеня ў Барысаве. Няўжо «лестэрская казка» можа паўтарыцца і ў Беларусі?


За "Крумкачоў" з дзяцінства

За "Крумкачоў" з дзяцінства


Гісторыя сталічных футбольных супрацьстаянняў вядзе адлік яшчэ з пачатку «нулявых» са з'яўленнем футбольнага клуба «МТЗ-РЫПА» (з 2009 «Партызан»). Некалькі сезонаў «Дынама» і «МТЗ» змагаліся за чэмпіёнскія трафеі і пападанне ў кваліфікацыю Кубку УЕФА (цяпер Ліга Еўропы) і мелі вялікую супольнасць заўзятараў. Падлівала алею тое, што фанаты «Дынама» прытрымліваліся правых,  і нават ультраправых поглядаў, а іх асноўныя супернікі былі антыфашыстамі. Супрацьстаянне стала адным з самых прынцыповых на прасторы СНД нараўне з Кіеўскім («Дынама» – «Арсенал») і Маскоўскім («ЦСКА» – «Спартак»).

 

Але з-за недахопу фінансавання «Партызан» у 2012 годзе пакінуў Вышэйшую лігу, нейкі час трымаўся на ахвяраваннях фанатаў, а ў 2014 зусім расфармаваўся. Так сталіца пазбавілася свайго дэрбі. Фактычна нейкае супрацьстаянне «Дынама» і футбольнага клуба «Мінск» ёсць. Але апошняя каманда вядома як клуб без фанатаў.

 

Аднак у 2014 годзе з’явіўся клуб «Крумкачы» — адна з нешматлікіх беларускіх цалкам прыватных футбольных каманд. За 2 гады дружына трыюмфальна прайшла ўсю футбольную лесвіцу і трапіла ў Вышэйшую лігу.

 



Адна з самых вядомых фанатаў "Крумкачоў" Таццяна Караткевіч


Хто жа з’яўлецца прыхільнікамі маладой каманды? Асноўныя наведвальнікі — навучэнцы і студэнты, але прыходзяць на стадыён шмат сем'яў з дзецьмі ды кампаніі з даволі сталых аматараў футбола. Рэдка на трыбуне сустрэнеш стэрыятыпнага фаната. Каманду падтрымліваюць хлопцы з фолк-рок гурту «Re1ikt», якія адмыслова запісалі гімн пад назвай «Разам».

 



Герман Вярцінскі


“Я пачаў падтрымліваць «Крумкачоў», — распавядае блогер Герман Вярцінскі, — бо яны далі новы парыў у нашым футболе. Раней цікавіўся чэмпіянатам, але ён праходзіў даволі банальна і неяскрава. Гэта адзін з нешматлікіх беларускіх футбольных клубаў, які абыходзіцца без дзяржаўнай падтрымкі. Усё гэтага стварылі некалькі хлопцаў з вялікімі амбіцыямі. Пагулялі 2 сезоны і выйшлі ў Вышэйшую лігу. Я веру ў будучыню гэтай каманды і мажлівую беларускую казку, як гэта сталася сёлета з англійскім «Лестэрам».

 

Заўзятараў «Крумкачоў» клічуць «хіпстарамі», бо кіраўніцтва клуба выступае супраць ультраз-фанатаў і каляфутбольнай культуры. Тут не пачуеш сапраўдных крычалак і спеваў, нават фактычна адсутнічае фанацкі сектар. Замест гэтага заўзятары прыходзяць атрымліваць асалоду ад самой гульні каманды.

 

Авацыі заўзятараў "Крумкачоў"


Сапраўды, на кожнай хатняй гульні самыя моцныя гукі даносіліся ад апладысментаў. Ні барабана, ні перфомансаў тут не пабачыш. Адзін маленькі банер і некалькі амаль аднагалосных крычалак, узятых у традыцыйных фанатаў — так выражаюць сваю падтрымку «Крумкачам» фанаты.

Перфоманс "Дынама"

 

Падтрымка ў «Дынама» адрозніваецца кардынальна. На кожны матч фанатаў просяць апранацца ў камандны белы колер. Прыходзяць і сямейныя пары, дзеці. Шмат прыхільнікаў з футболкамі з «Пагоняй», каманднымі шалікамі і астатняй атрыбутыкай. Маюцца і банеры, барабан і гукаўмацняльнік. З першых жа хвілін гульні фанаты пачынаюць спяваць. Ёсць і некалькі крычалак па-беларуску.

 

На сектары "Дынама"


Ультрас «Дынама» вядомыя як найлепшыя, сваёй падтрымкай каманды. Фактычна зараз клуб не мае свайго стадыёна, бо «бела-блакітныя» гуляюць на «Трактар» – былой пляцоўцы «МТЗ-РЫПА», а стадыёны «Дынама», і «Дынама-Юні» зачынены на рэканструкцыю. За гэтага каманду вельмі актыўна падтрымліваюць менавіта ў гасцях.

 

Дарэчы, на матчы з «Крумкачамі» адбыўся невялічкі перфоманс — падняліся плакаты з легендамі клуба, намёк на багатую гісторыю, чым пакуль не могуць пахваліцца «Крумкачы».

 

Справа — фанат Арцём



«Я хаджу на сектар «Дынама» ужо шосты сезон, — кажа сябра ультрас Арцём. — Ад самага пачатку мне вельмі спадабалася выдатная атмасфера падтрымкі, задары (крычалкі – заў. рэд), перфомансы, банэраты, піратэхніка — адным словам фанацтва. Але раней на нашым сектары прыносілі нацысцкую сімволіку, расійскую «імперку». Цяпер ад гэтага адышлі на карысць нацыянальнага каларыту. З гэтага сезона дазваляюць прыходзіць у цішотках з «Пагоняй», на выездах у замежныя краіны заўсёды можна пабачыць у нас бел-чырвона-белы сцяг, чуваць беларускую мову. Да «Крумкачоў» стаўленне рознае. Да пападання ў Вышэйшую лігу шмат нашых фанатаў іх падтрымлівала. У іх нехарактэрная для беларускага футбола каманда і гэта вабіць. Цікава факт, што Дзяніс Шунто (прэзідэнт «Крумкачоў» – заў. рэд) з'яўляецца фанатам менавіта «Дынама». Цяпер жа некаторыя «зараджаюць» крыўдныя крычалкі, атмасфера накаляецца, з'яўляецца новае сталічнае супрацьстаянне. Я, напрыклад, не спяваю нічога дрэннага на адрас гэтага клуба і не падтрымліваю гэту ініцыятыву. Людзі шукаюць ворага, дзе яго няма».

 

Каментаваць