Гістарычны музей Беларусі запрашае 19 траўня на «Трынаццатую ноч»

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі 19 мая запрашае гасцей на «Трынаццатую ноч» — установа ў 13-ы раз прымае ўдзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»
У гэты вечар ілюстрацыі неверагоднага Сальвадора Далі да «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры на вачах гледачоў нібы ажывуць, адбіўшы заганы пекла і цноты раю. За сімвалічную плату можна будзе купіць чароўны сон, сэнс якога раскрые дасведчаны тлумач. Наведнікі, якія атрымалі на выставе абутку чаравічок, паспрабуюць сярод сотняў людзей адшукаць пару. Вітаюцца фатаграфіі «сустрэтых чаравічкаў» у Instargam (#ночьмузеев #историческиймузей #музейнаяпара).

Персанажы ў вобразе Вітаўта і Ягайлы прапануюць пагуляць у косці, а першабытны чалавек — расшыфраваць піктаграмы. З рук загадкавага гандляра можна будзе атрымаць «безназоўную» кнігу, выканаўшы нескладанае заданне.

Панадворак музея па добрай традыцыі будзе працаваць бясплатна. Гасцей чакае канцэрт, кірмаш падарункаў ручной работы «Гарошак маркет», фотозоны і кава. Для аматараў сучаснага мастацтва — кропка па продажы дызайнерскіх цішотак Уладзіміра Цэслера.

Гасцей у музеі чакаюць 19 траўня з 19.00. Заканчэнне мерапрыемствы ў 1.00.

Паводле БелТА

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць