Графічная мініяцюра Эстоніі — ў Мінску

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» 25 лютага адкрылася выставы «Miniprint Талін — Мінск 2016», прысвечаная Дню Незалежнасці Эстоніі і арганізаваная сумесна з пасольствам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.



Гэта першы праект такога кшталту ў Беларусі. Раней выстава дэманстраваліся на радзіме — у Таліне ў галерэі «Вабадусе» (2011) і ў Раваніемі ў галерэі «Напа» (2012), а таксама ў Расіі — у Пскоўскім дзяржаўным аб’яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеі-запаведніку (2014) і ў Маскве ў выставачнай зале «Тушына» (2015).

На выставе 50 творцаў дэманструюць больш за 120 графічных мініацюраў у розных тэхніках і школах, што даюць шырокае ўяўленне аб стылёвых асаблівасцях кожнага з аўтараў і прадстаўляюць адну з граняў сучаснага графічнага мастацтва Эстоні.

Пасол Эстоніі ў Беларусі Майт Марцінсон выказаў вялікае задавальненне тым, што так шмат беларускіх аматараў мастацтва, мова якога зразумелая ўсім, сабраліся, каб пазнаёміцца з графікай свайго паўночнага суседа. «Дыпламатыя працуе для таго, каб пры недастатковым разуменні можна было знайсці агульную мову», — адзначыў дыпламат. Ён паабяцаў у бягучым годзе яшчэ «нейкія сюрпрызы» у галіне эстонска-беларускага культурнага супрацоўніцтва і выказаў меркаванне, што на беларускай глебе можа дамаўляцца.

Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына падкрэсліла, што і з Беларуссю можна дамаўляцца. На думку спадарыні Купчыной, культурныя стасункі дзьвух краінаў спрыяюць збліжэнню беларускага і эстонскага народаў. Дыпламат павіншавала эстонскіх братоў з Днём Незалежнасці і пажадала народу Эстоніі самага найлепшага.

Старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца звярнуў увагу на тое. што школа эстонскай графікі здаўна мае сусветнае прызнанне. «Яшчэ з савецкіх часоў у маё жыццё ўвайшла творчасць такіх вядомых эстонскіх графікаў і жывапісцаў, як Війве Толлі і Марэ Вінт, Андо Кэскюла, Рэйн Таммік і Яан Элькен», — сказаў спадар Сітніца. Ён таксама падкрэсліў: з беларусамі можна дамовіцца заўжды, асабліва калі гэтаму імкненню не будзе замінаць аніякая трэцяя сіла.

Выстава працуе па 14 сакавіка.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-02-26 16:57:30
"мініЯцюра"

Каментаваць