Гранатавы смак Азербайджана

Ва ўсе часы гранат лічыўся ў Азербайджане крыніцай прыбытку грамадзян і ўсёй краіны. Нядзіўна, што гэты сакавіты чырвоны плод стаў нацыянальным знакам краіны і яму прысвечана асобнае вясёлае свята — Фестываль граната.

Прывітальная прадмова саветніка Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў РБ Зульфугара Танарвердзі

Прывітальная прадмова саветніка Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў РБ Зульфугара Танарвердзі

Сёння ў цэнтры Мінска з гэтым вясёлым святам ёсць магчымасць пазнаёміцца ва ўсіх ахвотнікаў. Свята з шумам і весялосцю разгарнулася на тэрыторыі Верхняга горада на плошчы Свабоды. Гасцей чакаюць культурныя традыцыі Азербайджана.

Святочны настрой сёння задае нацыянальная азербайджанская музыка, нацыянальныя танцы ад калектываў «Легенды Каўказа» і Sari gelin. Пацешыць гасцей і прадстаўніца Беларусі з усходнімі каранямі — папулярная беларуская спявачка Гюнэш Абасава, а таксама спецыяльны госць свята, спявак, кампазітар Эльджан Рзаяў (Нідэрланды).

Калектыў "Легенды Каўказа"

Для тых, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з азербайджанскай культурай праводзяцца майстар-класы па прыгатаванню нацыянальных азербайджанскіх страў, майстар-клас па выцісканні гранатавага соку. Дарэчы, Азербайджан з'яўляецца адзінай краінай, на тэрыторыі якой вырошчваюць абсалютна ўсе сарты граната. Толькі ў адным Гейчайскім раёне на гранатавых плантацыях штогод збіраюць каля 40 тысяч тон гэтага яркага фрукта.

Можна будзе пабачыць і нацыянальную азербайджанскую барацьба «Гюлеш». А таксама працуе фотазона ў нацыянальным стылі, пляцоўка, дзе любы ахвотнік зможа паспрабаваць сабе ў гульні ў нарды.


Старшыня МГА «Кангрэс азербайджанскіх абшчын», га­лоў­ны трэ­нер збор­най Бе­ла­ру­сі па дзюдо Націк Багіраў

І вядома ж, для гурманаў — дэгустацыя найсмачных страў нацыянальнай азербайджанскай кухні, ласункаў, знакамітай азербайджанскай гарбаты. І ў абавязковым парадку — гранатавы сок. У рамках мерапрыемства праходзіць і выстава-продаж унікальных дарункаў Азербайджана.

Арганізатарамі свята выступаюць Мінгарвыканкам і МГА «Кангрэс Азербайджанскіх абшчын». Свята праходзіць з 12:00 і падоўжыцца да самага вечара.


У 2013-м годзе па дадзеных Пасольствы Азербайджана ў Беларусі пражывала каля 15 тысяч выхадцаў з гэтай краіны. У 2010 годзе на базе Беларускага Педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка быў створаны Цэнтр азербайджанскай культуры і мовы, дзе сабраны бібліятэка і фільматэка.

Каментаваць