Гродзенскі даследчык біяграфіі Каліноўскага збірае сродкі на выданне кнігі

Да 180-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага гродзенскі гісторык і аўтар НЧ Васіль Герасімчык падрыхтаваў да выдання біяграфію знакамітага паўстанца. Кніга падсумуе вынікі даследванняў, што аўтар вёў з 2010 года.

Яна  будзе ўтрымліваць 220 старонак тэксту і 20 ілюстрацый і выйдзе накладам 300 экзэмпляраў. Грошы на выданне аўтар збірае праз краўдфандынгавую пляцоўку “Талака”. Апошні раз біяграфія Каліноўскага выдавалася 30 гадоў таму.

Кніга «Канстанцін Каліноўскі: Асоба і Легенда» будзе ўтрымліваць цікавыя гістарычныя знаходкі, што выяўлены пры аналізе архіўных крыніц, факты, што раней заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў і звесткі з генеалогіі сям’і Каліноўскіх. Зборам інфармацыі аб героі даследвання Васіль Герасімчык займаўся ў межах працы над магістарскай дысертацыяй, што была прысвечана вывучэнню асобы Каліноўскага ў расійскай, польскай і беларускай гістарыяграфіях і змене яго вобраза за апошнія 150 гадоў.

Няўлоўны Каліноўскі: у кроку ад арышту


Таксама ў гэты час выйшаў шэраг артыкулаў Васіля Герасімчыка пра Каліноўскага ў газетах «Наша ніва», «Новы час» ды шэрагу іншых інтэрнэт-рэсурсаў. Цалкам даследванню паўстання гісторык прысвяціў каля 100 тэкстаў.

Сучасная запатрабаванасць Каліноўскага, што стаў “своеасаблівым брэндам Айчыннай гісторыі”, патрабуе аддзялення “шалупіння ад рэальных фактаў яго жыцця”, — мяркуе гісторык.

Хай будзе на пацеху Маскве


Атрымаць кнігу зможа кожны, хто зробіць перадаплату на выданне ў памеры 10 рублёў. Для ўсіх, хто дапаможа праекту, прадугледжаны шэраг прыемных бонусаў і падарункаў.

hrodna.life


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць