Гусары прыедуць у Гродна, каб ушанаваць караля Рэчы Паспалітай

Дні Стэфана Баторыя пройдуць у Гродне 28 красавіка. Іх арганізатарамі выступаюць польская гусарская харугва, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей, Генеральнае Консульства РП у Гродне і Польская «Мацеж Школьна».
Як і мінулым разам, у Гродне цягам дня каля Новага замка будуць паказы і баі. Таксама гусары заедуць у Ліду, Багатыровічы, Старыя Васілішкі, Навагрудак, прымуць удзел ва ўрачыстасцях на Дзень Сцяга 3 мая (3 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі, а 2 мая — Дзень Сцяга РП — рэд.).

Упершыню польскія гусары наведалі Гродна ў снежні 2016 года. Прыехала больш за трыццаць мужчын з даспехамi і зброяй, іх суправаджалі жанчыны, апранутыя ў адзенне XVI-XVII стагоддзяў. Урачыстае шэсце польскіх гасцей і лагер з рэканструктарамі ў строях выклікалі вялікую цікавасць гарадзенцаў.


Прыгожыя фота з гусарамі з 2016 году можна паглядзець тут.


hrodna.life




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць