Хутка з'явіцца «Гід па фэмінізацыі беларускай мовы»

У выдавецтве беларусаў Вялікабрытаніі  belarusians.co.uk у другой палове верасня 2016 году выходзіць у свет новая кніга аўтара «Новага часа» Уладзіслава Гарбацкага  «Гід па фэмінізацыі беларускай мовы».

Кніга з'яўляецца працягам папярэдняга эсэ «Аб фэмінізацыі мовы» (2012). Новая кніга ўключае практычныя парады па фемінізацыі і істотна пашыраны слоўнік фемінітываў.
Першая прэзентацыя кнігі запланаваная на 7‐9 кастрычніка 2016 у межах Кангрэсу беларускіх даследнікаў у Коўне. Таксама ўвосень плануюцца прэзентацыі‐дэбаты ў Вільні і Мінску.

Чытайце таксама: Першая кніга гей-прозы па-беларуску


Паралельна з выхадам класічнай кнігі будзе даступна і электронная версія гіда.

Чытайце таксама: Амбруаз Жабэр: «Беларускі рух і Польшча»

Навуковым рэдактарам выдання з'яўляецца доктар лінгвістыкі Міраслаў Янковяк, Варшава. Гід прызначаны як мовазнаўцам, так і шырокаму колу чытацтва.


Каментаваць