Хутка адкрыецца праект “Мастак і горад”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала

7 чэрвеня а 18.00 ў Мінску на плошчы імя Якуба Коласа адкрыецца праект “Мастак і горад, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. Гэтай падзеі, арганізаванай міжнародным сацыяльна-эканамічным фондам “Ідэя пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і парталу TUT.by (генеральны партнёр — ААТ “Банк БелВЭБ), была прысвечаная прэсавая канферэнцыя, якая адбылася ў сталіцы 30 мая.



7 чэрвеня а 18.00 ў Мінску на плошчы імя Якуба Коласа адкрыецца праект “Мастак і горад, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала. Гэтай падзеі, арганізаванай міжнародным сацыяльна-эканамічным фондам “Ідэя пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і парталу TUT.by (генеральны партнёр — ААТ “Банк БелВЭБ), была прысвечаная прэсавая канферэнцыя, якая адбылася ў сталіцы 30 мая.

Як адзначыў пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры, нельга быць абыякавым да творчасці грамадзяніна Францыі Шагала, які з’яўляецца сімвалам таго, што жадае рабіць краіна для дзеячаў сусветнай культуры. Паводле ягоных слоў, як і шмат іншых артыстаў, мастакоў, скульптараў і кампазітараў, хто не мелі магчымасці разгарнуць свой талент на радзіме і працаваць вольна, Францыя з задавальненнем прыняла Шагала і прадставіла яму ўсе магчымасці для творчасці. “У гісторыі Францыі было шмат прыкладаў такога кшталту і мы лічым для сябе гонарам падтрымліваць выбітных дзеячаў культуры усяго свету, — падкрэсліў дыпламат. На ягонае меркаванне, у жыцці і творчасці Шагала Францыя, дзе мастак стварыў многія свае творы, дзе жыў і пахаваны, мае большае значэнне, чым Беларусь, дзе нарадзіўся будучы майстар.

Пасол выказаў задавальненне, што дзякуючы спонсарам з’явілася чарговая магчымасць паказаць творы Шагала беларусам, а таксама надзею на пашырэнне супрацоўніцтва беларускіх музеяў з Музеем сучаснага мастацтва невялікага горада Серэ на поўдні Францыі (у гэтым горадзе напрыканцы 1930-х гадоў тройчы адпачываў Шагал, а ў музеі Серэ знаходзяцца яго творы).

Паводле слоў дырэктара па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці фонду “Ідэя Віктара Радзькова, супрацоўнікі фонду два гады ішлі да рэалізацыі праекту, які павінен прывабіць увагу беларускага грамадства да творчасці Шагала — нацыянальнага набытку Беларусі.

На працягу трох месяцаў жыхары і госці сталіцы змогуць знаёміцца з рэпрадукцыямі 19 вядомых жывапісных і графічных прац вялікага майстра, якія будуць прадстаўлены на 9 стэндах памерам 2 х 3 метры, сказаў Радзькоў. Паводле ягоных слоў, кожная рэпрадукцыя будзе суправаджацца анатацыяй пра гісторыю стварэння і асаблівасці твору на беларускай, рускай, англійскай і французскай мовах. Падчас дэманстрацыі выставы ў межах праекту запланавы і іншыя акцыі, у тым ліку адкрыццё дзіцячай арт-галерэі і правядзенне дзіцячага пленэру, выстава прац сучасных мастакоў, натхнёных творамі Шагала, а таксама прэзентацыя спектакля пра яго жыццё і творчасць “Ангел Шагал над крышами, сказаў Радзькоў.

Дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч назвала знакавым фармат выставы, калі мастацтва выходзіць на вуліцы і непасрэдна ўплывае на фармаванне свядомасці і эстэтычных густаў гараджан.

Паводле слоў мастацтвазнаўцы, эксперта Камітэта Марка Шагала Тамары Карандашавай, рэпрадукцыі для выставы створаны з слайдаў, прадстаўленых Дзяржаўным Рускім музеем (Санкт-Пецярбург), Дзяржаўнай Траццякоўскай галярэяй (Масква) і Музеем Марка Шагала ў Віцебску. Усе гэтыя творы адлюстроўваюць лёс самога мастака і яго любімага горада Віцебска, сказала мастацтвазнаўца. Паводле яе слоў, сярод запланаваных да экспазіцыі — рэпрадукцыі такіх вядомых твораў Шагала, як “Шпацыр, “Над горадам, “Гадзіннік і “Люстра. “Для таго, каб захаваць ў рэпрадукцыях колер і жывы рух пэндзаля мастака, з адабраных былі выключаныя маленькія працы Шагала, — сказала мастацтвазнаўца.

Паводле яе слоў, для выставы ўзялі працы, якія напісаныя да ад’езду мастака ў Германію ў 1922 годзе і будуць глядзецца ў маштабе плошчы, у тым ліку карціну “Шпацыр, эскіз якой быў створаны Шагалам для ўпрыгожвання Віцебска падчас святкавання першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.

 

Каментаваць