Ігнат Абдзіраловіч. Запавет ліючайся формы

Лятучы ўніверсітэт, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляюць цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу



13 лютага, Прыватная гасцёўня (Маладзечна, вул. Чыстая, 26), 16.00

 

Часткай культуры з’яўляюцца запаветы — узоры будучыні. Айцы-пачынальнікі беларускага праекту ўяўлялі сабе розныя вобразы Беларусі. І калі накласці іх як трафарэты на сучаснасць, можна ўбачыць, што яны збольшага завершаныя, мэты дасягнутыя.

Гэта значыць, што беларускі час завяршаецца і патрабуе ўзнаўлення. Калі ж скончыцца эмоцыя самасці, з якой паўставаў беларускі праект, нас чакае нармалізацыя, еўрапейскі стандарт. І няма, мабыць, большага здзеку з еўрапейскай першаснасці і самасці, чым гэтая самакаланізацыя.

Нам належыць узнавіць беларускі час. Перастварыць мову, пераўявіць краіну. І тады мы ўзгадваем пра яшчэ адзін узор Беларусі, які здаваўся раней нямысным і немагчымым. Запавет ліючайся формы Ігната Абдзіраловіча — гэта ідэя, вартая быць марай нашага тысячагоддзя.

13 лютага ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” і курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” запрашае на лекцыю філосафа, паэта, перакладчыка Міхаіла Баярына Запавет ліючайся формы. Лекцыя адбудзецца ў маладзечанскай прыватнай гасцёўні (Маладзечна, вул Чыстая, 26). Пачатак а 16.00. Уваход вольны!

Каментаваць