Інтэр'еры даваеннага гарышча можна будзе ўбачыць у Гродне

Больш за 250 розных экспанатаў са збораў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прадстаўлены ў Музеі гісторыі Гарадніцы на выставе «Таямніцы старога гарышча». Выстава пачала працу з суботы 3 лютага.

Работнікі музея пастараліся ўзнавіць інтэр'ер гарышча тыповага гродзенца першай паловы XX ст. На ім можна было знайсці посуд, старое адзенне, альбомы з фотаздымкамі, мэблю і шмат іншага. Гэта рэчы, якія могуць расказаць шмат цікавага пра мінулую эпоху. Пераважна яны доўгія гады ляжалі забытыя.


Шпацыруючы па кутках музейнага «гарышча», можна ўбачыць грамафон — прыбор для прайгравання гуку з грамафоннай пласцiнкай, выраблены ў пачатку XX ст. Цiкавыя сямейныя здымкi гродзенцаў, якiя рабiлiся ў вядомых фотамайстэрнях города. У экспазіцыю ўвайшло і нямала цікавых прадметаў, зробленых у Гродне ў 1920−1930-я гады на Нёманскай фабрыцы пераплётных вырабаў. І шмат чаго іншага.



Выстаўка працуе з 3 лютага штодзённа (акрамя панядзелка).

Час працы: з 10.00 да 18.00

Адрас: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак (група 25 чалавек) — 5.00 руб. Уваходныя квіток — 30 кап.

Тэлефон для даведак 72−16−69


Больш фота на hrodna.life


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць