Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» чакае ацэнкі сваёй працы ад чытачоў

Бібліятэкары беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org звярнуліся да сваіх чытачоў з просьбай ацаніць працу і змест сайту. Дзеля гэтага чытачам прапанавана запоўніць анкету анкету.
Атрыманыя адказы дапамогуць акрэсліць напрамкі развіцця беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org "Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам" -- запэўніваюць бібліятэкары.


Анкета абсалютна ананімная, а сабраныя такім шляхам дадзеныя будуць выкарыстоўвацца выключна для ўнутранага аналізу.


Форму анкеты можна знайсці па спасылцы.



Каментаваць