«J:морс» адрэпетавалі «Акустыку» на Зыбіцкай

«J:морс» паведаміў прыхільнікам пра канцэрт усяго за гадзіну да яго пачатку пры дапамозе відэа ў сваіх сацсетках. Там нават не быў названы адрас пляцоўкі! Аднак да пачатку выступу гледачы ўжо сабраліся.


Гурт «J:морс» сыграў спантанны акустычны міні-канцэрт у раёне вуліцы Зыбіцкай у Мінску. Гэта была адкрытая рэпетыцыя акустычнай праграмы лепшых песень, якая будзе прадстаўлена 25 мая ў сталічным Палацы прафсаюзаў.



Пра правядзенне мерапрыемства «J:морс» паведамілі прыхільнікам усяго за гадзіну з лішкам да пачатку пры дапамозе відэа на сваіх сацсетках, дзе нават не быў названы адрас пляцоўкі. Тым не менш, да пачатку выступу на скрыжаванні вуліцы Герцэна і Музычнага завулка на іх ужо чакалі гледачы.

— 25 мая мы граем у Мінску вялікі акустычны канцэрт і вырашылі рабіць часам раптоўныя рэпетыцыі па горадзе, пакуль вам і нам не надакучыць. Яна караценькая, але мы хацелі пераверыць, як яно працуе, — сказаў публіцы Уладзімір Пугач.

У межах паўгадзіннага выступу прагучалі песні: «Маё сонца», «Воздух» «Беларускае золата», «Шмели», «Ледоколы», «Электричество». Поўнае відэа рэпетыцыі можна паглядзець на старонцы «J:морс» у VK.





«J:морс» з праграмай «Акустыка»

25 мая – Мінск, Палац прафсаюзаў – 19:00

Інфалінія: (44) 551 77 06, (29) 851 77 06

Фота Яўген Ерчак



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць