Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Як будзе выглядаць скульптурная кампазіцыя «Беларусам свету» ля Траецкага

Новая скульптурная кампазіцыя павінна з'явіцца ды 950-годдзю Мінска паблізу Траецкага прадмесця, паведамілі ў КУП «Мінская спадчына».
Памятны знак будзе ўяўляць сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцця, вечнасць. Кола выкарыстоўвалася беларусамі ў розных абрадах, святах (Купалле, Каляды), у той жа час гэта самы неабходны інвентар у сялянскай гаспадарцы.

Бронзавую скульптуру дыяметрам прыкладна 3 метры усталююць на гранітным валуне з надпісам «Беларусам свету». Вобраз дапоўніць трымціць стужка з нацыянальным арнаментам.

— Памятны знак прысвячаецца ўсім беларусам, якія жывуць у розных кутках нашай зямлі. Аб'ядноўвае ўсіх гэтых людзей любоў да Радзімы, да яе мове, звычаям, культуры. У розных краінах яны ствараюць дыяспары, дзе гучыць родная мова, радуюць душу і сэрца песні на «матчынай мове». На розных кантынентах, стаўшы часткай гісторыі розных краін, яны застаюцца беларусамі. Такія імёны, як Ігнат Дамейка, Марк Шагал, Барыс Кіт, вядомыя ўсяму свету, — распавядае адзін з аўтараў кампазіцыі доктар архітэктуры, прафесар Армен Сардараў.

Паводле Нашай Нівы

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-04-19 15:12:55
У загалоўку - "Беларусам святла", у тэксце - "Беларусам свету". І змест як бы намякае, што другі варыянт правільны.
  • ВР
  • 2017-04-19 20:58:28
"Беларусам свету" - гэта "воіны святла" :)

Каментаваць