Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Як паміраў цар Ірад: калядаванне на польскім Разточэ (фота, відэа)

6 студзеня завяршаюцца каталіцкія Каляды. У польскім рэгіёне Разточэ амаль кожны дзень святочнага перыяду адзначаўся асобнай дзеяй. Аматары аднавілі калядны спектакль Herody і паказалі ў вёсках, дзе з ім абыходзілі хаты яшчэ пакаленне таму.




6 студзеня завяршаюцца каталіцкія Каляды. У шматлікіх гарадах і вёсках Еўропы праходзяць урачыстыя шэсці Трох Каралёў. На Разточэ (польскі рэгіён на мяжы Люблінскага ваяводства і Украіны) амаль кожны дзень каляднага перыяду адзначаўся адрознай дзеяй: паказвалі батлейку, спектаклі на біблейскую тэматыку, хадзілі з калядкамі дзеці, дзяўчаты, скаўты і пажарныя, насілі зорку, вадзілі казу ды іншых персанажаў. Аматары з Любліна, Шчэціна, Рацібожа і Мінска аднавілі калядны спектакль Herody і паказалі ў вёсках, дзе з ім абыходзілі хаты яшчэ пакаленне таму.



Спачатку ў хату забягае Каза, што «памірае» і «ўваскрасае». Гэта частка калядавання мае дахрысціянскія карані. Далей пачынаюцца ўласна Herody. Сюжэт будуецца на новазапаветным сюжэце: цар Ірад загадвае жаўнерам забіць немаўлятак. На гэтым адпаведнасць Бібліі бадай што заканчваецца: з’яўляецца Д’ябал, а за ім — Смерць, што карае грэшнага Ірада.












Большасць хат упрыгожаныя да Калядаў. Болей за тое, убраную ялінку я заўважыла нават на могілках. Лампадкі для памерлых у калядны час таксама адпавядаюць тэматыцы часу.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)







На Разточэ недзвычай прыгожыя пейзажы і вельмі адкрытыя людзі — бадай што, як і ўсюды на вёсцы.




Самую непасрэдную рэакцыю выклікаў персанаж Смерць: пабачыўшы яе, гаспадары жартавалі: «Усе праходзьце ў хату, а вось гэтай нам ня трэба!»; «Сухавэнджаная, ты да каго? Мо да мяне ўжо?». Калі я пасля выканання гэтай ролі зняла маску, гаспадары пазналі мяне: «А вось гэтую пані мы бачылі ўжо, па могілках хадзіла, але так апранутая не была і касы не мела». Каляднікі аджартаваліся: «Ну, а дзе ж ёй, Смерці, яшчэ хадзіць, як не па могілках! Усё інвентарызавала, хто ёсць, каго няма».

У вёсках, па якіх мы калядавалі, здаўна прынята было даваць каляднікам не ежу, а грошы. Таму «ўлоў» за першы дзень быў немалы: 440 злотых (каля 100 еўра).



Летась арганізатары калядавання сабранае выдаткавалі на друк кнігі аб традыцыйнай музыцы Разточэ, якая стала кароткім офлайн варыянтам онлайн энцыклапедыі muzykaroztocza.pl.

Кнігу прэзентавалі ў шэрагу вёсак наваколля, таму шмат хто з гаспадароў пазнаваў каляднікаў, ды і прымалі іх ужо не першы год: сябры грамадскай арганізацыі «Towarzystwo dla natury i człowieka» калядуюць на Разточэ з 2007 года. Былі і сумныя выпадкі: пазнаўшы каляднікаў, адзін гаспадар згадаў леташні абыход і выбачыўся, што не можа прыняць, бо нядаўна памерла цешча. Гэтай забароны прытрымліваюцца і ў Беларусі: хату, дзе за год быў нябожчык, каляднікі мінаюць.







Каментаваць