Яны вас чакаюць!

АЛЬБЕРТА — асоба з блакітнай крывёй.

Коцік шыкоўнай блакітнай афарбоўкі, што падкрэслівае ягоныя прыгожыя зялёныя вочы, якія не могуць не запасці ў душу. Яго толькі нядаўна забралі ў прытулак “СуперКот з пункту адлову на Гурскага, яшчэ не паспелі кастрыраваць і высветліць узрост. Але коцік вельмі стрэсуе і жадае хутчэй патрапіць дахаты!

У яго вельмі годны характар, добрыя манеры і іспыт “патрапіць у латочак ён здае на выдатна!

Тэлефануйце — і ён абавязкова прамуркоча пра ўсе свае прыгоды на вуліцы і пра тое, як сумаваў увесь гэты час!

8-029 872 8032 Алена, 8-029 129 2073 Марыя, 8-029 199 9915 Юлія

-------------------------------------------------------------------------------------------------



 ПЭПІ — абрыкосавае калматае дзяўчо.

Пэпі ўсяго толькі 8 месяцаў. Яна доўга бадзялася па вуліцах, галадала і кепска выглядала. Зараз яна памытая, пастрыжаная і апрацаваная ад паразітаў. Дзяўчынка вельмі любіць куды-небудзь забрацца: у кошык, на падваконне. Часам выконвае функцыі пыласмока. Пэпі любіць дзяцей і іншых жывёл.

Гэта маленькае (каля 30 сантыметраў у холцы) шчасце ўжо амаль прызвычаілася трываць да прагулак. І ўжо стэрылізаваная.

Тэлефануйце хутчэй — і цудоўны калмацік сагрэе ваша сэрца! 8-029 775 5753, Настасся

* * *

Усе гадаванцы — у падарунак.

Болей катоў і сабак — у каталогах на www.forum.superkot.com
 

Каментаваць