Яны вас чакаюць!

 

Аліса — зялёнавокая прынцэса, якая верыць у сваю краіну цудаў.

Аліса яшчэ маленькая дзяўчынка, белая з рудымі плямкамі. Вельмі ласкавая і вынаходлівая. Ёй каля 4-х месяцаў, вырасце да 45 см. Нехта ўзяў яе шчанюком, але потым вырашыў, што сабака яму не патрэбны. Так Аліса апынулася на вуліцы, дзе яе і заўважылі валанцёры. Пакуль дзяўчынка жыве ў іх, але вельмі чакае сапраўднага гаспадара, які больш ніколі ёй не здрадзіць.

Калі ў душы вы таксама любіце казкі — пасябруйце з Алісай, тэлефануйце!

8-029-7755753 Настасся

------------------------------------------------------------------------------------------------



Верачка — вельмі спакойная і ласкавая маладая котка.

Яна з любоўю ставіцца да дзяцей. Ёй падабаецца ляжаць на падваконні і назіраць, што робіцца на двары, але Верачка не супраць пагуляцца з іншымі коцікамі. Яна вельмі сціплая і акуратная. Стэрылізаваная, прызвычаеная да латку. Марыць пра ціхае і шчаслівае жыццё з любімымі гаспадарамі. Спраўдзіце яе мару, тэлефануйце!

8-029-6357203; 8-029-7577117 Надзея.

* * *

Усе гадаванцы — у падарунак.

Болей катоў і сабак — у каталогах на www.forum.superkot.com
 

Каментаваць