Яны вас чакаюць!

 

Чара — пяшчотная і паслухмяная маладая мамачка

Чара трапіла ў адлоў цяжарнай. Шасцёра шчанюкоў работнікі Гурскага паспелі ўсыпіць. І ў гэты момант на «Фауну горада» прыйшла Аня, дзяўчына-валанцёр, якая ледзь паспела выратаваць Чару і двух яе дзетак, забрала дахаты, а зараз шукае добрых і адказных гаспадароў гэтаму малому цуду.

Чары недзе год, ростам каля 40 см. Яна прызвычаеная да выгулу, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Прыязная да дзяцей. Мілая, спакойная дзяўчынка. Пасля нараджэння дзетак яна вельмі аслабла, але ў хуткім часе зноў стане прыгожым, калматым сабакам.

Чара падорыць вашаму дому радасць і ўтульнасць! Тэлефануйце, выратуйце хаця б адно жыццё!

8029 696 73 93 Аня

-------------------------------------------------------------------------------------------


Бусінка — гадавалая выкшталцоная котка

Бусінка — вельмі акуратная, ласкавая, спакойная, сціплая. Цудоўна ходзіць у латочак, ладзіць з іншымі коцікамі. Перад яе кранальным позіркам проста немагчыма ўстаяць!

 Бусінка стане талісманам вашага дому.

Тэлефануйце, і вы ніколі не будзеце сумаваць!

8029 650 97 29 Аксана; 8 029 779 52 03, 8029 373 96 49 Вольга

* * *

Усе гадаванцы — у падарунак.

Болей катоў і сабак — у каталогах на www.forum.superkot.com
 

Каментаваць