Яны вас чакаюць!

Кот Цімафей жыве па прынцыпе «добрага ката павінна быць шмат».

У яго пухлыя шчочкі і шыкоўны хвост, а сам Цімоша — вялікі і мяккі, з багатым дымчатым футрам. Гэты велікан у душы — трапяткі і сціплы, вельмі ласкавы. Цімафею 2 гады, ён цудоўна ходзіць у латочак, кастрыраваны. Не драпае шпалеры і мэблю. Ён вельмі любіць, калі яго чэшуць за вушкам, і тады голасна варкоча. Ён стане сябрам такому ж добраму і шчыраму гаспадару.

Калі ласка, тэлефануйце! 8-029 129-20-73 Марыя, 8-029 199-99-15 Юлія, 8-029 872-80-32 Алена

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------



Тася — гадавалая дзяўчушка-хахатушка.

Гэта вельмі аптымістычны і ўсмешлівы сабака. Невялікія памеры (35 см) і добразычлівасць робяць Тасю ідэальным сабакам для кватэры. Яна ўжываецца з катамі і іншымі сабакамі. А яшчэ Тася — надзвычай ласкавая дзяўчынка, гатовая бясконца абдымацца і цалавацца. Забярыце Тасю ў свой утульным дом, і вы назаўсёды забудзеце пра самоту і няўдачы.

Тэлефануйце, калі ласка, не пашкадуеце! 8-029-3138372 Ірэна

Усе пітомцы — у падарунак. Болей котак і сабак — у каталогах на www.forum.superkot.com
 

Каментаваць