Яны вас чакаюць!

Барыкела — кот з годнасцю, арыстакратычны, вельмі акуратны

Па прызнанні валанцёраў — гэта самы ласкавы і кантактны коцік у свеце! Абдымаецца, як чалавек, дзвюма лапкамі за шыю і прыціскаецца сваёй пыскай да шчакі чалавека, і нават ежа яго ў такія хвіліны не хвалюе!

Коцік Барыкела зараз жыве ў прытулку “СуперКот, куды яго забралі валанцёры з пункту часовага ўтрымання на Гурскага. Яму 2 гады, кастрыраваны, прызвычаены да латку, агледжаны ветэрынарам.

Барыкела гатовы стаць вам самым лепшым сябрам і сагрэць цяплом свайго сардэчка.

Званіце!

+37529 129-20-73 Марыя

+37529 199-99-15 Юлія

+37529 872-80-32 Алена

-----------------------------------------------------------------------------------------------

Філя — сабака з душой паэта, філасофскімі поглядам на жыццё

Знешне Філя падобны на героя мульціка пра канікулы ў Прастаквашына. Хоць хлопец ён рослы, але прызвычаены да жыцця ў кватэры. Цудоўна ладзіць з іншымі сабакамі і катамі. Філя вельмі добры, далікатны і абаяльны. Любы растае ад ягонага разумнага погляду!

Філю каля годзіка, ростам прыкладна 45 сантыметраў у холцы. Ён зараз знаходзіцца пад апекай валанцёра прытулку “СуперКот, але вельмі жадае знайсці свой дом і самых любімых у свеце гаспадароў.

Званіце!

+37529-3138372 Ірэна

Болей котак і сабак — у каталозе прытулку “СуперКот, www.forum.superkot.com

Каментаваць