Янычары

Цягам апошніх гадоў толькі ў цэнтры беларускай сталіцы зніклі некалькі адметных беларускіх брэндаў, да прыкладу, кафэ “Батлейка, “Бульбяная, “На ростанях, “Паляўнічы...

Днямі на фасадзе будынка, вядомага з 1976 года як Дом літаратара і пабудаванага на загад тагачаснага кіраўніка рэспублікі Пятра Машэрава, знішчылі аднайменны аб’ёмны надпіс.

Каму ён стаўся не даспадобы як дэкаратыўна-мастацкая аздоба ці, можа, ідэалагічная памылка? Гаспадарам суседняй урадавай рэзідэнцыі або тым, хто некалькі гадоў таму па-рэйдарску захапіў будынак і вывесіў пры галоўным уваходзе нягеглую шыльду “Адміністрацыйны корпус “Фрунзе, 5?!

Дом літаратара да і пасля «касметычнай рэканструкцыі»

А можа на месцы зруйнаванага надпісу “Дом літаратара паявіцца новы, высокаідэйны і высокамастацкі, кшталту “Дом писателей Белоруссии або “ГА “Белая Русь?!

Чакаем новай хвалі рускамоўных, англамоўных ці... кітайскамоўных надпісаў-брэндаў?!

Уладзімір Сіўчыкаў
 
Каментаваць