Кінапрэм’еры верасня

Сёлетні верасень не вельмі багаты на значныя стужкі. Самая важная кінапрэм’ера — драма Педра Альмадовара «Скура, у якой я жыву». У гэтай карціне доктар, сыграны Антоніа Бандэрасам, палюе за нягоднікам, каб адпомсціць за пакуты дачкі. Фільм з’явіцца ў Мінску 22 верасня.

Сёлетні верасень не вельмі багаты на значныя стужкі. Самая важная кінапрэм’ера — драма Педра Альмадовара «Скура, у якой я жыву». У гэтай карціне доктар, сыграны Антоніа Бандэрасам, палюе за нягоднікам, каб адпомсціць за пакуты дачкі. Фільм з’явіцца ў Мінску 22 верасня.

Іншыя рэжысёры са сваім почыркам — Джым Шэрыдан і Ціль Швайгер — прадставяць камедыю і трылер. У фільме Джыма Шэрыдана «Дом мараў» сям’я набывае дом, дзе калісьці адбылося забойства. А «Спакушальнік» Ціля Швайгера распавядзе пра пісьменніка, які спрабуе аднавіць былое каханне. Хаця працы Швайгера не заўжды ўдалыя, ён трымае пэўную планку.

Камедыі і фільмы жахаў на восеньскім экране пераважаюць. Звяртаю ўвагу на фільм «Не бойся цемры», зняты Мексікай і Аўстраліяй. Рэжысёр Трой Ніксі яшчэ не заўважаны ў вялікім кіно, але фільм — паўтор удалай карціны 1973 года. Стужка спрадусаваная рэжысёрам Гільерма Дэль Тора: у мексіканскага казачніка добры густ на страшнае кіно. Прэм’ера адбылася 8 верасня.

Сярод яшчэ адных рымэйкаў — камедыйна-жахлівая, амерыкана-індыйская(!) «Ноч страху» з Колінам Фарэлам. А вось «Кунг-фу Трусік», запланаваны на канец месяца, — сапраўдная кітайская анімацыя. Такое рарытэтнае кіно ледзьве не ўпершыню прадстаўлена на беларускіх экранах.

8 верасня стартаваў фільм «Каламбіяна» — амерыкана-французскі баявік пра чарговую прыгажуню-забойцу. Фільм абвяшчаецца спадкаемцам «Леона» і «Нікіты»; прынамсі, рэкламны ролік не дурны.

Падрабязней чытайце пра новыя фільмы на працягу гэтага месяца.

Каментаваць