Каханне як перфоманс (фота)

Якой мовай кахання карыстаюцца розныя людзі? Што гаворыць пра каханне Мінск? І як сказаць пра каханне мастацтвам? Адказы — на выставе праекта «Пра каханне», што адкрылася ў галерэі «Ў».
Праект «Пра каханне» складаецца з відэапрац, аб’ектаў, інтэрактыўных інсталяцый і перфоманса. Гэта — спроба сумесна з гледачамі стварыць дыялог пра каханне. Мастакі праекта — Павел Корбус, Эмрах Гёкдэмір і Юлія Якубовская. Мастацкая актыўнасць на тэму кахання — гэта бясконцы працэс распазнавання, пабудовы супольнасці і сферы свабодная экспрэсіі.



На адкрыцці выставы людзі напісалі свае словы: гісторыі, страхі, сакрэты ды фантазіі аб каханні.
Прысутным былі прадстаўлены тры перфоманса, у якія былі ўцягнутыя і гледачы. У адным Павел Корбус — амаль распрануты і на абсцасах — распавёў сумную гісторыю кахання. Падчас другога спявалі песню і спрабавалі яе станчыць. У трэцім запрасілі аднаго з гледачоў да стала і прапанавалі выпіць і пагутарыць па скайпу з дзяўчынай з іншай краіны, твара якой не было бачна. Пры гэтым суразмоўцы павольна распраналіся.



Выстава  праходзіць ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) з 7 па 31 студзеня 2017 года.

Увага: выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамендуецца тым, хто прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на сэксуальныя адносіны.


Каментаваць